Порядок возле животноводческих ферм — на особом контроле

Экология

У верасні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь назначыў новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – ім стаў Андрэй Паўлавіч Худык. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што двума праграмнымі накірункамі дзейнасці міністэрства павінны стаць выяўленне ў Беларусі новых залежаў карысных выкапняў і ахова прыродных багаццяў. “Мае адносіны да прыроды вы ведаеце. Яны надзвычай паважлівыя, і я патрабую няўхільнага выканання сваіх рашэнняў па яе ахове”, – адзначыў А.Лукашэнка. Прэзідэнт даручыў прыняць меры па навядзенні парадку на зямлі і ў лясах: пад асаблівай увагай будуць знаходзіцца жывёлагадоўчыя аб’екты, кар’еры, водныя і асабліва ахоўваемыя тэрыторыі, несанкцыянаванае размяшчэнне і няправільнае захаванне адходаў, распаўсюджанне баршчэўніку.

У рамках даручэння раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла абследаванне жывёлагадоўчых аб’ектаў, і адразу трэба сказаць, што ўбачанае зусім не парадавала. Прыстойна выглядаў толькі адзін з іх – МТФ “Міхалкаўшчына” КУСГП “Вялікадолецкае”. Ля ўсіх астатніх фермаў і комплексаў парадку не было. Аслабілі ўвагу да такога важнага аспекту ў ААТ “Ільюшынскі”, у тым ліку і ля тэрыторыі новай фермы ў Сержанах. Большага чакалі і ад стану дземянецкай фермы, якая апошнім часам з’яўляецца лідарам па якасці прадукцыі. Няма парадку на аб’ектах “Арэхаўна” і “Райаграсэрвіса”, ёсць пытанні і да астатніх сельгаспрадпрыемстваў.

Тыповыя хібы, якія выяўлены падчас абследавання – тэрыторыі не абкошаны ад пустазелля, у зарасніках баршчэўніку, агароджы або адсутнічаюць, або патрабуюць рамонту, несвоечасова праводзіцца адвозка арганікі і ўвогуле няма элементарнага парадку. Варта папярэдзіць кіраўнікоў і адказных асоб гаспадарак, што кантроль за станам аб’ектаў будзе пастаянны, а меры ўздзеяння да тых, хто не спяшаецца мяняць сітуацыю, – самыя жорсткія.

М.ШУК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *