Трагически закончилась рыбалка для новополочанина в Ушачском районе

Профилактика и безопасность

Двое навапалачан у мінулую суботу прыехалі парыбачыць ва Ушацкі раён на возера Палазер’е, што каля вёскі Пола. Адправіўшыся на вадаём кожны на сваёй лодцы, марылі аб добрым улове. Праз пару гадзін адзін з іх стаў тэлефанаваць другому, але мабільны сябра ўпарта маўчаў, не было яго і на беразе каля машыны. Крыху пазней паблізу трыснягу знайшлася перавернутая лодка, але без гаспадара. Для абследавання возера былі выкліканы вадалазы, 26-гадовага рыбака пакуль так і не знайшлі…

У цяперашні час на вадаёмах нямала аматараў рыбалкі, якія выкарыстоўваюць плавальныя сродкі. Варта быць вельмі асцярожнымі – абавязкова апранайце выратавальныя камізэлькі, у прыгаданым вышэй выпадку яна знаходзілася не на чалавеку, а пад лодкай у пакеце. Зараз тэмпература вады ўжо зусім нізкая і ў выпадку перакульвання лодкі рыбалоў можа за лічаныя хвіліны атрымаць пераахалоджванне арганізму і загінуць. І, канечне, у любую пару года ні ў якім разе нельга знаходзіцца на вадаёме ў стане алкагольнага ап’янення. Хутка азёры пакрыюцца і першым тонкім ільдом, на які не спяшайцеся выходзіць. Вада не даруе памылак і легкадумнасці, а нават самы багаты ўлоў не варты нашага жыцця і здароўя.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *