В ноябре в Ушачском районе зарегистрировано рождение 10 малышей

Демография

Папаўненне лістапада

Па інфармацыі аддзела загса Ушацкага райвыканкама, у апошні восеньскі месяц у раёне зарэгістравана нараджэнне 10 малышоў: 3 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды папаўнення ў сем’ях зараз прымаюць бацькі першынцаў Міраславы Кацковай, Кацярыны Калбасавай, Ільі Касміна, Ульяны Хадасевіч і Анастасіі Шарыпа, другіх дзетак – Рыгора Балабоўкі і Варвары Завадскай, чацвёртых – Кіры Гурчонак і Анастасіі Дубенак, пятага – Макара Зеленіка.

Узаконілі адносіны

У лістападзе органамі загса Ушаччыны зарэгістравана 6 шлюбаў. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Дзяніса Крыскевіча і Крысціны Ісачэнкавай, Цімафея Шахава і Анастасіі Міхіёнак, Максіма Шылака і Таццяны Ізмайловіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *