Вакансии в Ушачском районе в декабре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 12 снежня свабодныя месцы былі ў 11 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Недахоп кадраў назіраецца ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, інжынера па ахове працы; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, юрыста; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, вадзіцеля аўтамабіля, інжынера па ахове працы, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”; райветстанцыя – намесніка кіраўніка, ветэрынарнага фельчара; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па неўралогіі, гінекалогіі, кардыялогіі, стаматалогіі, лабараторнай дыягностыцы, дэрматавенералогіі, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктараў па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы), а таксама медыцынскіх сясцёр (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі, яслі-сад №1 і №3 г.п.Ушачы, Вялікадолецкую школу), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). У лясгасе ёсць вакансіі начальніка аддзела, інжынера па якасці, інжынера-энергетыка, майстра на лесасеках, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны, вальшчыка лесу. ПМК-66 чакае вадзіцеля пагрузчыка, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара; ДРБУ-105 – машыніста аўтагрэйдара; ПУП “Энертранс” – сталяра і вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 265 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Вакансии в Ушачском районе в декабре

  1. Так я не понял,а где 500 долларов зарплата???

  2. Доллары это уже вчерашний день Будущее за биткоинами

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *