О закрытии и открытии магазинов, новогодних акциях и скидках шла речь во время «прямой линии» с председателем правления Ушачского райпо Л.А.Долгой

Зваротная сувязь

Поле дзейнасці ўшацкага райспажыўтаварыства даволі вялікае, а таму лагічна, што кожны  раз на “прамую лінію”, якая праходзіць у рэдакцыі са старшынёй праўлення Ліліяй Альбінаўнай Долгай, звяртаюцца нашы чытачы з пытаннямі, заўвагамі, падзякамі. Апошняя не стала выключэннем.

Усхваляваны С.Т.Клопаў ад імя жыхароў вёскі Малыя Дольцы пытаўся, ці праўда, што зачыняецца магазін у іх населеным пункце. Лілія Альбінаўна адзначыла, што гэты факт ніколькі не адпавядае рэчаіснасці: “Аб закрыцці маладолецкага магазіна не ідзе нават гаворкі! Наогул мы не прыхільнікі закрыцця сельскіх магазінаў, тым больш тых, дзе пражывае яшчэ нямала насельніцтва. Летась не было зачынена ніводнага магазіна, у гэтым годзе спыніла сваю работу толькі стацыянарная гандлёвая кропка ў Павуллі, дзе засталася невялікая колькасць пастаянных жыхароў, якія, дарэчы, падчас вывучэння пытання былі не супраць такога кроку. Ёсць магазіны, якія не працуюць у зімовы сезон – у Красным, Ляснеўшчыне і некаторых іншых вёсках. Закрываць магазіны на сяле ў нашы бліжэйшыя планы не ўваходзіць”.

А вось жыхарка Старога Сяла Жарскага сельсавета дзякавала старшыні праўлення за тое, што за апошні год у лепшы бок пасля рамонту змяніўся вясковы магазін. “Выдатна, што паклапаціліся не толькі пра абстаноўку ўнутры, а і зрабілі поручні на ўваходзе: пажылым людзям было вельмі нязручна падымацца па высокім ганку”.

У прадаўжэнне тэмы пра перааснашчэнне паступіла пытанне ад жыхаркі гарадскога пасёлка, якая цікавілася, ці ёсць у планах пашырэнне магазіна “На Віцебскай” або будаўніцтва новага, паколькі, па яе меркаванні, дзеючай гандлёвай кропцы ў вялікім мікрараёне не хапае плошчаў.

Як адзначыла Л.А.Долгая, па-першае, гэтая справа патрабуе вельмі вялікіх грашовых укладанняў і ў райспажыўтаварыства няма магчымасцей будаваць новыя аб’екты. Па-другое, паколькі ў мікрараёне, магчыма, у будучым з’явіцца гандлёвы цэнтр, гэта немэтазгодна. Але ўсё ж магазін “На Віцебскай” чакаюць невялікія змяненні: тут будзе ўстаноўлена аўтаматызаваная сістэма руху тавараў і, адпаведна – магчымасць выкарыстання дысконтных карт – неабходнае абсталяванне для гэтага ўжо закуплена.

Два чалавекі цікавіліся, ці будзе зніжаны кошт на галоўны атрыбут навагодняга стала – шампанскае, а таксама пашыраны асартымент імпартных він да свята.

Кіраўнік гандлёвай арганізацыі паведаміла, што цана на шампанскае ўжо зніжана – з 7.03 да 6.45 рубля. Што да імпартных він, то ў магазінах гарпасёлка зараз ёсць некалькі відаў, да таго ж ужо зроблена заяўка на малдаўскія, грузінскія і іншыя.

Яшчэ адзін тэлефонны званок таксама датычыўся навагодняй тэмы: ці прадугледжаны напярэдадні скідкі і акцыі, і ці будуць яны распаўсюджвацца на сельскія магазіны?

Лілія Альбінаўна адзначыла, што ўшацкае райспажыўтаварыства спецыяльна правядзе акцыю “Да навагодняга стала”: зацверджаны набор прадуктаў з 21 наймення (аліўкі, зялёны гарошак, ананасы, паляндвіца, шампіньёны, каўбаса “Доктарская” і інш), якія найчасцей купляюцца якраз да свята. На гэты пералік гандлёвая надбаўка будзе зніжана на 50 працэнтаў. Акцыя будзе дзейнічаць з 21 па 31 снежня, прычым не толькі ў магазінах гарпасёлка, а таксама  на сяле і ў аўтамагазінах. У планах знізіць кошт і на прадукцыю ўласнай вытворчасці. Да таго ж, пастаянна  зацвярджаецца акцыйны пакет Белкаапсаюза – на шэраг тавараў дзейнічае скідка ва ўсіх гандлёвых кропках райспажыўтаварыства без выключэння. Па традыцыі ў канцы месяца пройдуць  акцыі са зніжэннем кошту і гандлёвай надбаўкі на нехарчовыя тавары. Далучыцца райспажыўтаварыства і да адзінага “Дня скідак”, які ў канцы снежня пройдзе па ўсёй рэспубліцы.

Вольга КАМАРКОВА.



3 комментария по теме “О закрытии и открытии магазинов, новогодних акциях и скидках шла речь во время «прямой линии» с председателем правления Ушачского райпо Л.А.Долгой

  1. После открытия Бруснички райпо станет на колени,потому как оптовая продажа по низкой стоимости всегда обходила розничную.

  2. Сергей, с чего вы взяли, что в Ушачах откроется «Брусничка»? Не утверждайте, если информация неконкретная и непроверенная

  3. Всользь прошла информация в Патриоте об открытии магазинов не подведомственных райпо Нет оснований не доверять Патриоту Мясная лавка -первая ласточка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *