За ёлкой и сосной — на ёлочный базар!

Калейдоскоп

Вырашыць актуальнае пытанне набыцця навагодніх дрэў грамадзянам традыцыйна дапамагае Ушацкі лясгас. Ёлкі і сосны можна набыць як у кожным лясніцтве, так і на спецыялізаваных кірмашах, якія традыцыйна будуць праводзіцца на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Некаторыя ўжо скарысталіся гэтай магчымасцю, бо продаж дрэў пачаўся з 22 і працягнецца па 31 снежня ўключна.

Кошт галоўнага атрыбута навагодняга свята сёлета застаўся на ўзроўні мінулага года і залежыць ад памераў дрэўца: да 1 метра – 7,50; 1-2 метры –  9,50; 2-3 метры – 12,50 рубля. Да таго ж, ва ўшачан ёсць магчымасць набыць не толькі хвойныя дрэвы, а і букеты з іх, кошт на якія вагаецца ў межах 1,80 – 2 рублі ў залежнасці ад наяўнасці на ім шышак. Ёлачныя кірмашы на плошчы працуюць з 12 да 18 гадзін. Набыць дрэўцы ва ўсіх лясніцтвах можна ў рабочы час – з 8 да 17 гадзін. Трэба адзначыць, што сёлета цана аднолькавая як на кірмашах, так і ў лясніцтвах.

У перадсвяточныя дні ўзрастае колькасць выпадкаў самавольных высечак маладнякоў. Нагадаем, што парушальніку прыйдзецца заплаціць куды большую суму, чым пры пакупцы. За незаконнае знішчэнне, высечку або пашкоджанне дрэў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць грамадзян у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (630 рублёў), у лясах першай групы (водаахоўваемай зоне, заказніках, парках і падобных) – ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 105 да 1050 рублёў). Рэйды па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства будуць праводзіцца рэгулярна.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *