Заведующий сектором по работе с обращениями граждан Ирина Литвинова проблемы людей пропускает через сердце

Зваротная сувязь

За мінулы год у райвыканкам са сваімі праблемамі звярнулася 155 чалавек – на 36 працэнтаў больш, чым летась. Рост тлумачыцца проста: заўсёды пры змене кіраўніцтва паўторным шанцам імкнуцца скарыстацца заяўнікі, чыё пытанне не вырашылася станоўча. Аднак і гэтая зафіксаваная лічба меней колькасці наведвальнікаў кабінета “Адно акно” прыкладна ў тры разы. І ў гэтым мінусе – плюс яго супрацоўнікаў: загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ірыны Леанідаўны Літвінавай (на здымку) і яе калегі Кацярыны Мікалаеўны Родчанка.

Зразумела, што іх задача зусім не ў тым, каб не дапусціць народ да ўлады, а наадварот, каб час прыёму быў выкарыстаны з карысцю для максімальнай колькасці заяўнікаў.

– Напрыклад, падчас апошніх прыёмаў грамадзян спікерам парламента У.Андрэйчанкам, старшынёй райвыканкама У.Аўдошкам людзі ішлі з такімі пытаннямі: “Мне няправільна налічаецца пенсія”, “З нашага дома бяруць за цяпло больш за ўсіх па Ушачы”, – расказвае пра спецыфіку работы сектара Ірына Леанідаўна. – Пытаюся ў людзей, які адказ яны хочуць пачуць? Ці жадаюць, каб дзве гадзіны пайшлі на разгляд іх папер і пераразлікі?” Папулярна тлумачу, што адказ яны атрымаюць праз пэўны час з райвыканкама. Заводжу карткі, накіроўваю пытанні службам і кантралюю іх выкананне. Спецыялісты камунгаса і аддзялення сацыяльнай дапамогі, зразумела, дэталёва разбяруцца ў кожнай канкрэтнай сітуацыі. Большасць разумее і чакаюць адказу. У выніку з дзесяці наведвальнікаў, хто апошні раз прыходзіў запісвацца на прыём да старшыні райвыканкама, засталося толькі тры.

Штодня спецыялісты сектара “адно акно” ўнікаюць ў праблемы 10-15 людзей. Бо менавіта глыбокі аналіз сітуацыі дазваляе накіраваць пытанне па кампетэнцыі ці нават рашыць яго, не заводзячы ніякіх картак, патэлефанаваўшы кіраўнікам пэўных службаў. І так жа ўнікліва яна вывучае і паступіўшыя адказы, каб пытанне не было знята фармальна. А кожны панядзелак пачынаецца з прагляду электроннай кнігі ўліку, у якой пазначаны тэрміны атрымання адказаў.

Адна з прафесійных якасцей Ірыны Леанідаўны – не даваць пустых абяцанняў, не быць добранькай. І значная частка рабочага часу ідзе на тлумачэнне заканадаўства: “Разжоўваю, што нельга скардзіцца ў райвыканкам на бяздзеянне нейкай службы, калі непасрэдна туды чалавек нават не звяртаўся. Калі прыходзяць наконт дрэннай вясковай дарогі, значыць спачатку павінны былі звярнуцца ў сельвыканкам, у якім, мабыць, запланаваны яе рамонт. Калі звяртаюцца наконт працаўладкавання, то як мінімум трэба пабываць у цэнтры занятасці насельніцтва”.

У гісторыка па адукацыі часта пытаюцца, ці няма ў яе юрыдычнай, паколькі Ірына Леанідаўна ледзь не на памяць ведае многія законы, што і дазваляе адразу даць слушную параду чалавеку. Па родзе заняткаў даводзіцца граматна выкладаць, складаць тэксты зваротаў, якія паступаюць  у розныя інстанцыі, нават у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І, як не дзіўна, для яе цікава вывучэнне, здавалася б, сухіх законаў, безлічы іх паправак, а таксама абагульненне і аналіз.

“За 10 гадоў працы ў сектары “Адно акно” я блізка пазнаёмілася з мноствам ушачан, ведаю склад іх сямей, кватэрнае пытанне, суседзяў і розныя акалічнасці, многіх ужо пазнаю па голасе. Зразумела, што іх праблемы аўтаматычна становяцца і маімі, таму працаваць тут псіхалагічна складана. Затое сапраўдная радасць, калі атрымалася вырашыць праблему, чалавек пакідае кабінет ці тэлефануе задаволены”.

А падзякі не толькі непасрэдным выканаўцам, але і загадчыку сектара І.Л.Літвінавай паступаюць часта нават да нас у газету. Бо менавіта яна знаходзілася ў цесным кантакце з чалавекам, пакуль пытанне трымалася на кантролі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Заведующий сектором по работе с обращениями граждан Ирина Литвинова проблемы людей пропускает через сердце

  1. В моем вопросе уважаемая Ирина Леонидовна не то что не разобралась, но и побоялась проконсультироваться у более опытных коллег, чтобы не оказаться некомпетентной. И вообще сложилось мнение, что она не искала возможности помочь, а трудилась дать грамотную отписку на пару с юристом. Так что насчёт «пропускает через сердце» — это Вы погорячились!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *