Простые действия сохранят жизнь! Акция «Безопасность в каждый дом!» проходит на Ушаччине

Cлужба-101

На працягу лютага ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека ў кожны дом!”, а на Ушаччыне да таго ж і месячнік бяспекі. Мэта гэтых мерапрыемстваў адна – мінімізаваць колькасць пажараў і гібелі людзей на іх.

Цяжка ўявіць сабе, але перагрэў зараднага ўстройства мабільнага тэлефона ці планшэта можа прывесці да ўзгарання і нават сур’ёзнага пажару – у раёне быў выпадак, калі прычынай пажару стала надоўга ўключаная без нагляду зарадка ад ліхтарыка. Выключэнне складаюць толькі прыборы, пастаянная работа якіх прадугледжана заводам-вытворцам, напрыклад, халадзільнік ці мадэм для інтэрнэту. Гэтыя і іншыя цікавыя моманты горача абмяркоўвалі ўдзельнікі мерапрыемства, якое прайшло на мінулым тыдні ў рамках акцыі ў аддзяленнях дзённага знаходжання для розных катэгорый грамадзян у Градзянцы. Яго наведвальнікі таксама праходзілі тэст па бяспецы, праглядзелі тэматычныя відэаролікі. Аднаму з самых актыўных удзельнікаў У.І.Мамаеву выратавальнікі ўручылі аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Акрамя порцыі карыснай інфармацыі прысутныя атрымалі і практычныя веды. У прыватнасці, была адпрацавана эвакуацыя людзей з памяшкання, дзе адбылося ўмоўнае ўзгаранне. Ну а напрыканцы была прадэманстравана новая тэхніка, якая нядаўна паступіла на ўзбраенне РАНС.

Мерапрыемства прафілактычнага характару, у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Д.Панцюхоў, прайшло і ў санаторыі “Лясныя азёры”.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *