Работники фермы Слобода

Общество

Хоць у апошні час ферма Слабада КУСГП “Арэхаўна” ў ліку адстаючых, аднак людзі ўсё роўна стараюцца і гавораць, што яны яшчэ выйдуць наперад, хаця б у межах сваёй гаспадаркі. І калі надоямі яны ў самы малочны перыяд не могуць пахваліцца, то якасць здаваемага малака трымаецца на высокім узроўні. Каля 20 працэнтаў яго здаецца экстрай, астатняе ў асноўным вышэйшым сортам.
Цяпер жывёла знаходзіцца на кругласутачным утрыманні і ўсё немалое пагалоўе фермы раздзелена на 2 гурты, больш чым па 200 галоў кожны. Каб дагледзець такі статак, суткамі працуюць па два пастухі, а каб падаіць такую колькасць кароў трэба затраціць не менш дзвюх гадзін. Жывёлаводы гаспадаркі прывыклі да такога напружанага рытму, аднак гавораць, што з такой работай не кожнаму пад сілу справіцца.
Тамару Ананьеўну Мароз заўсёды можна знайсці ў спісах жывёлаводаў, бо працуе тут ужо немалы адрэзак часу. Хоць і цяжкая прафесія даяркі, але нічым не горшая за астатнія, – сцвярджае яна. Разам з ёй на адным гурце не так даўно працуюць маладыя дзяўчаты Кацярына Качарыгіна і Таццяна Літвінава на падмене. Менавіта ім яна падае добры прыклад, бо як і ў любой гаспадарцы трэба перадаваць накоплены вопыт маладым і дапамагаць ім. Можа таму і не такія ў іх высокія надоі, што яшчэ не ўсе атрымліваецца, але той факт, што моладзь застаецца працаваць у вёсцы, ды яшчэ займацца такой складанай справай, не можа не радаваць.
Сярэдні валавы надой па ферме Слабада — 3160 кілаграмаў малака. За гэты ж перыяд мінулага года ён быў большы. На адну карову сёння ў дзень ён складае 8 кілаграмаў.
Найбольшую колькасць малака за паўгода ў гаспадарцы атрымалі ў Ліпаўках – 2068 кілаграмаў ад каровы. Так што нават у межах сваёй гаспадаркі ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: Т.Літвінава, К.Качарыгіна, Т.Мароз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *