Травм стало меньше. В Витебской области в 2017 году на производственных объектах травмировано 136 человек

Профилактика и безопасность

За 2017 год на вытворчых аб’ектах вобласці атрымалі траўмы 136 чалавек. Узровень вытворчага траўматызму з’яўляецца самым нізкім за апошнія гады. Так, колькасць пацярпелых у параўнанні з 2016 годам зменшылася на 19,5%, узровень вытворчага траўматызму знізіўся да 0,34 пацярпелых на 1000 працуючых супраць 0,41 – у 2016 годзе. Сярод пацярпелых у 2017 годзе не адзначана работнікаў ва ўзросце да 18 гадоў (у 2016 годзе – 1 чалавек). 9 чалавек падчас траўміравання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са стратай працаздольнасці на адзін дзень і больш, а таксама са смяротным зыходам адбылася ў арганізацыях г.Віцебска – 30 пацярпелых, Аршанскага раёна (20), Наваполацка (15), Верхня­дзвінскага раёна (11). Сярод раёнаў і гарадоў вобласці самы высокі ўзровень вытворчага траўматызму ў 2017 годзе адзначаны менавіта ў Верхнядзвінскім раёне, дзе на 1000 працуючых прыпадала 1,37 пацярпелых, у Браслаўскім раёне – 0,97, у Віцебскім – 0,61. Варта адзначыць, што ў Талачынскім раёне 66,7% пацярпелых – жанчыны, у Сенненскім – 50%, у Аршанскім – 45%, у Полацкім – 33,3%. У арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 12 чалавек, што на 20% менш, чым у 2016 годзе. Сярод пацярпелых пры няшчасных выпадках на вытворчасці са смяротным зыходам у 2017 годзе жанчын не было (у 2016 годзе – 4 жанчыны).

За мінулы год у арганізацыях Расонскага і Ушацкага раёнаў не зарэгістравана ні аднаго выпадку вытворчага траўматызму.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *