Берегите спину! Советы врача

Здравоохранение

Па выніках 2017 года ў структуры часовай непрацаздольнасці ва Ушацкім раёне захворванні костна-мышачнай сістэмы зай­маюць трэцяе месца (пасля хвароб органаў дыхання і траўм). Сярод іх у грамадзян працаздольнага ўзросту лідзіруюць болі ў спіне. У той жа час папярэдзіць такую праблему ці хаця б аблегчыць сімптомы – цалкам рэальна. Галоўнае – захоўваць выправу, правільна стаяць, сядзець, рухацца і пераносіць грузы.

Правільная выправа стоячы – гэта калі грудная клетка выступае наперад, а жывот уцягнуты. Стаяць, як і хадзіць, трэба з прамой спінай, абапіраючыся на абедзве стопы. Пры доўгім стаянні варта перыядычна перамяшчацца з адной нагі на другую ці выкарыстоўваць апору. Пазбягайце частага нашэння абутку на каблуках вышэй за 4-5 см.

Для сядзення выбірайце стул ці крэс­ла з высокай спінкай. Катэгорыя рызыкі – вадзіцелі. Ім рэкамендуецца сядзець далей ад руля, утрымліваючы апошні амаль прамымі рукамі. Лепш, калі сядзенне аўтамабіля цвёрдае, адпавядае фізіялагічным выгібам хрыбетніка. Праз кожную гадзіну варта рабіць размінку для расслаблення мышцаў і ўзнаўлення іх нармальнага тонусу.

Ляжаць і спаць карысней на дастаткова цвёрдым матрацы, каб хрыбетнік знаходзіўся ў прамым палажэнні. Пад шыю пакладзіце невялікую падушку, а ў выпадку боляў у паясніцы – яшчэ і пад калені. Лежачы на баку, старайцеся трымаць бёдры і калені сагнутымі.

Паднімайце груз са становішча се­дзячы на кукішках з прамой спінай.  Пры гэтым трымайце яго як мага бліжэй да тулава, не нахіляйцеся ўбок. Вагу размяркоўвайце ў дзве рукі.

Паклапаціцеся пра свой хрыбетнік, бо ён – залог здаровага жыцця.

А.КРЫШТОПЕНКА, урач агульнай практыкі Вялікадолецкай БСД.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *