Каким быть брэнду Ушаччины?

Ушаччина туристическая

Менавіта ў гэтым, на думку ўдзельнікаў пасяджэння каардынацыйнага савета па турызме, якое прайшло на мінулым тыдні, залог поспеху па прыцягненні на Ушаччыну гасцей. У канструктыўнай размове прынялі ўдзел прадстаўнікі розных устаноў і арганізацый раёна, якія маюць дачыненне да ўзгаданага пытання.

Як вядома, рэклама – не толькі рухавік прагрэсу, але і абавязковы атрыбут арганізацыі турызму. Данесці да людзей звесткі пра багаты патэнцыял нашага раёна – гэта значыць, напалову вырашыць задачу па прыцягненні адпачываючых. З гэтай мэтай на Ушаччыне створаны турысцка-інфармацыйны цэнтр, які займаецца зборам і распаўсюджаннем адпаведных звестак. Аддзеламі адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама вырабляюцца буклеты, флаеры, карты, календары, наборы здымкаў, сувенірная прадукцыя, якая рэкламуе нашы турыстычныя магчымасці, расказвае пра славутасці. Актыўна выкарыстоўваецца для рэкламы сетка інтэрнэт. Інфармацыя пра турызм размяшчаецца на сайтах райвыканкама і ФСК “Ураджай”, прапагандуе такім чынам свае паслугі санаторый “Лясныя азёры”. І ўсё ж гэтага, на думку ўдзельнікаў пасяджэння, недастаткова. “Нам патрэбны яркі турыстычны брэнд, які б стаў візітнай карткай раёна, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч. – Гэта павінна быць штосьці новае, арыгінальнае, магчыма, крыху дзіўнае – і народ паедзе да нас. У тым жа Глыбокім “Вішнёвы фестываль” даўно набыў міжнародны маштаб, а “Лазневы чэмпіянат” у Полацку штогод збірае тысячы прыхільнікаў гарачай пары з усёй краіны”. Калі ў некага з ушачан ёсць цікавыя прапановы, ідэі па распрацоўцы турыстычнага брэнда раёна, падзяліцца імі можна са спецыялістамі ФСК “Ураджай” ці пакінуць на сайце газеты “Патрыёт”.

Новыя магчымасці, сувязі – гэта, канечне, добра, але і старыя губляць не варта. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў, якія мяркуюць адбыцца ў 2018 годзе, па супрацоўніцтве Ушацкага раёна з адміністрацыяй горада Тамашуў-Мазавецкі Лодзінскага ваяводства Польшчы, з якім у нас падпісана пагадненне аб партнёрстве. Акцэнт зроблены на перадачу вопыту ў розных сферах, у тым ліку малым і сярэднім бізнесе, абмен творчымі калектывамі. У гэтай сувязі вельмі дарэчы будзе падрыхтоў­ка рэкламнай прадукцыі пра наш край на польскай мове. Зрэшты, і на некаторых іншых – для прыцягнення на Ушаччыну прадстаўнікоў самых розных краін. І такая магчымасць перакладу ўжо знойдзена.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Каким быть брэнду Ушаччины?

  1. Чытаю у артыкуле «…Нам патрэбны яркі турыстычны брэнд, які б стаў візітнай карткай раёна…». Адразу узьнікае шэраг пытаньняў, на якія я не убачыў адказу у артыкуле.
    У прыватнасьці хацелася б зразумець, чаму пачалася размова аб брэндзе, калі пакуль што няма ні стратэгічнага плану развіцьця турыстычнай галіны у раёне, ні адмыслоўцаў, хоць якім бокам знаёмых з тэматыкай? Разумееце, турызм – вельмі складаная галіна бізнэсу паслуг, таму добры рэкрэацыйны патэнцыял далёка не заўсёды і не паўсюль рэалізуецца у сталую турыстычную плынь. Тут патрэбны сістэмны падыход, доугая праца і, нажаль, не малыя сродкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *