И школьник может попасть за решётку

Закон - один для всех

У 2016 годзе на тэрыторыі Ушацкага раёна непаўналетнімі здзейснена 4 крадзяжы. У 2017-м падобных фактаў, на шчасце, не было. І ўсё ж не лішнім будзе нагадаць, што крымінальная адказнасць за такое злачынства (арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь) наступае ўжо з 14 гадоў. Незаконнае прысваенне чужой маёмасці пагражае грамадскімі работамі, штрафам і нават пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. Паўторнае такое правапарушэнне ці здзейсненае групай асоб, ці з пранікненнем у жыллё можа абярнуцца арыштам на 4 гады. Калі ж гаворка ідзе пра крадзеж у буйным памеры, гэты тэрмін павялічваецца да 7 гадоў.

Калі выкрадальніку не споўнілася 14, адміністрацыйную адказнасць панясуць бацькі. Санкцыя адпаведнага артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 10, а пры паўторнасці – да 20 базавых велічынь.

Для нашага раёна найболь характэрныя дробныя крадзяжы маёмасці. Так, напрыклад, вучань Ушацкай школы ў перыяд з 8 па 14 лістапада 2017 года прысвойваў рэчы з гардэроба навучальнай установы. У сувязі з тым, што маёмасць была недарагой, дзеянні хлопца кваліфікаваны па ч.1 арт.10.5 КоАП. Непаўналетні правапарушальнік прыцягнуты да адказнасці, з ім дагэтуль праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Каляндарная вясна ўжо наступіла, набліжаюцца цёплыя дні. Паважаныя бацькі і дзеці, пераканаўча просім не пакідаць асабістыя рэчы, веласіпеды, самакаты без нагляду. Не варта насіць у школу дарагія прадметы і, тым больш, пакідаць іх у гардэробе. Сваім легкадумствам вы правакуеце патэнцыяльных правапарушальнікаў да крадзяжу.

К.АЎСІЕВІЧ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *