Ушачские дорожники активно занимаются ремонтом дорог после зимы

Общество

У дарожнікаў самы напружаны месяц – красавік. Калі пасля зімовых перападаў тэмпературы агаляецца паранены асфальт, а аўтамабілісты віхляюць, каб аб’ехаць глыбокія выбоіны.

“У першую чаргу латаем самыя вялікія ямы”, – расказвае майстар ДЭУ-37 Андрэй Анатольевіч Ізмайловіч, якога разам з брыгадай сустракаем на бойкай шашы з Ушачы да Сарочына. Тут ажно чатыры адзінкі тэхнікі: акрамя аўтамабіля для падвозу людзей і трактара, у прычэпе якога загружаны спецыяльны чорны шчэбень, яшчэ і рэцыклер, утрамбоўшчык, фрэза. Апошняя прымяняецца, каб паглыбіць, зачысціць яму: падрыхтаваць для лепшай счэпкі стары асфальт з новым. Для гэтага апрацаваны бітумам і спецыяльнымі дабаўкамі шчэбень накіроўваецца на разагрэў у рэцыклер, які дарожнікі жартоўна называюць “мікрахвалевай печчу”. Пад уздзеяннем вялікай тэмпературы асфальтагранулят ці халодны асфальт становіцца вадкім і вязкім, цудоўна запаўняе сухую яму і служыць гадамі. “Асфальт можа сапсавацца, а гэтая латка будзе стаяць. Выдатная тэхналогія, якую прымяняем гадоў пяць”, – гаворыць майстар. І хоць прыйшла яна з Еўропы, у Беларусі не толькі перанялі і ўкаранілі, аднак і самастойна пачалі выпускаць мноства вяжучых эмульгатараў, якія павышаюць счэпку матэрыялаў. Адны з іх – гумавыя, вырабляюцца са старых выкарыстаных пакрышак, так што аўтамабілісты, якія не паляць, а здаюць іх, такім чынам удзельнічаюць і ў аднаўленні дарог. Дарожнікі ж выкарыстоўваюць гэты перадавы эканамічны метад (лічыцца, што ён эканоміць да 50 працэнтаў сродкаў у параўнанні з дастаўкай гатовага гарачага асфальту) выключна ў несезон – халодны час, калі іншыя спосабы ямачнага рамонту неэфектыўны ці немагчымы. У цёплы час прымяняецца больш танны метад з выкарыстоўваннем шчэбеню і эмульсіі.

Да першага мая ДЭУ-37 неабходна адрамантаваць, пафарбаваць аўтобусныя прыпынкі, знакі на ўсіх 102 кіламетрах дарог рэспубліканскага значэння, якія знаходзяцца ў іх на абслугоўванні.

На здымку: майстар Андрэй Анатольевіч Ізмайловіч, вадзіцель Дзмітрый Сяргеевіч Пугач, трактарыст Валерый Сямёнавіч Баеў, дарожныя рабочыя Уладзімір Анатольевіч Ізмайловіч і Канстанцін Мікалаевіч Баркоўскі, трактарыст Аляксандр Канстанцінавіч Шараг.



1 комментарий по теме “Ушачские дорожники активно занимаются ремонтом дорог после зимы

  1. Добрый вечер! Очень интересная статья про дорожных работников и как они заняты своим делом. Вы конечно извините, но вопрос касается до сих пор открытым по поводу д.Липовки, дорога вся разбитая, яма на яме. Разбили трактора, а делать то никто не хочет. И все у нас приезжают на машинах и дорожный налог мы тоже платим! Так скажите порядок вообще будет или нет?…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *