«Внимание — дети!» С 25 мая по 5 июня не забудьте включить ближний свет фар

Общество

Увага – дзеці!

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства пад такой назвай будзе праводзіцца ў рэспубліцы з 25 мая па 5 чэрвеня. У гэты перыяд на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінна быць уключана блізкае святло фар ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці). Асаблівая ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы малых.

Тэме прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах будзе прысвечаны і Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Зробім лета бяспечным разам”, які пройдзе ў пятніцу, 25 мая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *