В музее народной славы работает новая выставка

Общество

Выстава маляванак працуе ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка. Яна ўваходзіць у цыкл экспазіцый, прысвечаных 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці: літаральна ўсе работы адлюстроўваюць прыгажосць роднага краю ці яго вядомых асоб. Аднак сярод іх ёсць карціны і роспіс па тканіне, старэйшыя за вобласць, напрыклад, вядомага графіка, этнографа Язэпа Драздовіча, а таксама самадзейнай мастачкі Алены Кіш, адзінай беларускі, чыё імя ўвайшло у “Сусветны збор наіўнага мастацтва”. Усе работы прывезены з Глыбоцкага краязнаўчага музея і будуць дэманстравацца ва Ушачах да канца месяца. Групавых наведвальнікаў чакае сюрпрыз: прагляд не толькі маляванак, але і дакументальнай стужкі пра Алену Кіш.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *