Один комментарий на “Ушачские коммунальники заасфальтировали участок тротуара на улице Ленинской”

  1. Канстанцін:

    Маю вялікія спадзяванні, што калі-небудзь, год так праз 20-25, будуць даведзены да ладу і ходнікі (па-вашаму – «тратуар») ад цэнтру мястэчка да паліклінікі. Па нейкай іроніі яны, ходнікі, знаходзяцца ў самым гаротным стане ля крамы «Плінскія вянкі»: паслізнуўся стары чалавек, упаў, зламаў сабе што-небудзь сур’ёзнае, а тут – калі ласка – пахавальныя паслугі на месцы! Ля будынку суда ходнікі хоць быццам і нядрэнныя, але ў зімовы час іх нахіл ў галалёд месцамі небяспечны, асабліва для людзей з праблемаміапорна-рухальнага апарату. І заадно, каб камунальшчыкам двойчы ня ездзіць, нядрэнна было б на гэтым шляху хоць дзве, а лепш тры прыстойныя лавачкі паставіць для людзей сталага веку, каб яны, людзі, маглі адпачыць, ідучы да паліклінікі і назад. Ну, і каб трэці раз ня ездзіць, перанесці вулічныя ліхтары на ўчастку ад вуліцы Камсамольскай да паліклінікі на той бок, дзе ходнікі, дзе ходзяць людзі, бо – паверце – на піку зімы, калі раніцы цёмныя, ні трасцы не відаць. Мне, канечне, такіх шчаслівых часоў не дачакацца, дык хай ходзь праўнукі паходзяць ў выпадку патрэбы па людскай пешаходнай дарожцы.

Оставить комментарий