Вакансии в Ушачском районе в июле

Общество

Наяўнасць у раёне вакансій – пытанне, якое хвалюе многіх. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 20 ліпеня свабодныя месцы былі ў 19 арганізацыя Ушаччыны.

Па-ранейшаму патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, кардыялогіі, лабараторнай і функцыянальнай дыягностыкам, урача агульнай практыкі ў Дубраўскую БСД, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы, а таксама медыцынскіх сясцёр у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі і яслі-сад №3 г.п. Ушачы.

Вострая кадравая праблема назіраецца ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода і трактарыста; ААТ “Ільюшынскі” – вадзіцеля, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, інжынера па ахове працы, лабаранта, аператара машыннага даення, трактарыста; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, галоўнага інжынера, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара і намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл.

У лясгасе ёсць вакансіі вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах). Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае вадзіцеля аўтамабіля, ДРБУ-105 – начальніка сектара, ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – тэхнолага. Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” неабходны начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП №237 у г.п.Ушачы. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ёсць свабодныя месцы мастацкага кіраўніка (у Глыбачанскі і Кубліцкі СДК), загадчыка аддзела, рэжысёра і хормайстра (РДК), відэадэманстратара (Кубліцкі СДК). У аддзяленні паштовай сувязі Ушачы №1 на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка чакаюць аператара сувязі. У цэнтральнай аптэцы №65 гарпасёлка не хапае правізара. Інжынера, інструктараў па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, трэнера-выкладчыка па спорце чакаюць у ДЮСШ. Ушацкай школе патрабуюцца бібліятэкар і інжынер-электронік.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 808 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Вакансии в Ушачском районе в июле

  1. Дзіўная рэч: гэтулькі вакансій па усіх галінах гаспадаркі раёна, а вось у райвыканкаме ніводнай няма 😉

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *