Без визы — до 30 суток

Закон - один для всех

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і выезду праз дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня бягучага года.

У дакуменце актуалізаваны пералік дзяржаў, грамадзяне якіх маюць права скарыстацца рэжымам бязвізавага ўезду і выезду: з яго выключаны тыя, з якімі Беларусь заключыла двухбаковыя пагадненні аб узаемнай адмене віз. Цяпер у пераліку – 80 краін.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе дзеючы пашпарт ці дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як 2 базавым велічыням, або 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тысяч.

Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках. Першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім – дата выбыцця, незалежна ад часу.

Бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *