К 100-летию Витебской милиции медалью «Жене сотрудника» награждена представительница Ушачского района

Общество

Віцебскай міліцыі на мінулым тыдні споўнілася 100 гадоў. Паколькі дата адметная, праваахоўнікі адзначылі яе ўрачыста: зладзілі вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры, правялі парад у цэнтры горада. Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі і ўшацкія вартавыя парадку, іх блізкія.

“Гісторыя Віцебскай міліцыі – гэта не толькі падзеі і даты, гэта перш за ўсё людзі, якія прысвяцілі сябе службе для народа і сярод народа”, – адзначыў у сваім выступленні начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў. Ён падкрэсліў, што цяпер – ва ўмовах новых пагроз у сусветнай супольнасці, з рызыкай для жыцця і псіхалагічным ціскам – далёка не кожнаму па сілах вытрымаць напружаны графік службы. Для міліцыянера асабліва важна, каб яго чакалі дома, з разуменнем ставіліся да яго прафесійных абавязкаў. Менавіта з гэтай прычыны да стагоддзя Віцебскай міліцыі быў распрацаваны медаль “Жонцы супрацоўніка”. Ім падчас урачыстасці ўзнагароджаны 9 жанчын, што пражылі больш за 20 гадоў у шлюбе з міліцыянерам, стаж службы якога ў органах таксама не меншы за гэтую лічбу. У ліку тых, хто прымаў віншаванні на высокім узроўні, аказалася і прадстаўніца Ушацкага раёна Наталля Леанідаўна Клачок – жонка начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС Леаніда Мікалаевіча Клачка (на здымку ўверсе). Разам сямейная пара амаль чвэрць стагоддзя.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *