Долгожданный мост построен

Общество

Падчас прыёму па асабістых пытаннях грамадзян, які праводзіла нядаўна член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы “Віцебская абласная філармонія” Алена Міхайлаўна Падаляк у аграгарадку Арэхаўна, людзі звярнуліся з просьбай дапамагчы ў будаўніцтве мастка праз раку. Былы мост даўно знясло павадкам, а таму да могілак даводзілася дабірацца акружной дарогай, што, канечне, вельмі нязручна і цяжка. На прыёме прысутнічаў і дэпутат абласнога і раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Сяргеееў. Ён праявіў ініцыятыву і паабяцаў ушчыльную заняцца гэтым пытаннем. Гэта было не пустое абяцанне. Літаральна праз тры дні Віктар Пятровіч арганізаваў брыгаду рабочых, якая ўзялася за гэта.У будаўніцтве моста таксама прынялі ўдзел усе, да каго звярнулася мясцовая ўлада і хто быў неабыякавы да гэтай справы. Ляснічы Сарочынскага лясніцтва С.М.Ільюшэвіч падвёз да месца драўніну для ўстаноўкі апор і вырабу поручняў, жыллёва-камунальная гаспадарка забяспечыла дошкамі і іншымі матэрыяламі, старшыня Сарочынскага сельсавета Л.Я.Птушка загадзя арганізавала падрыхтоўку бярвенняў.

Будаўніцтва мастка праходзіла пад кіраўніцтвам і з непасрэдным удзелам В.П.Сяргеева, які ўвесь час знаходзіўся на аб’екце. І за дзень масток быў зроблены. Брыгада таксама адрамантавала і іншыя ўчасткі дарогі на падыходзе да могілак.

Зроблены масток (на здымку) выдатны прыклад работы дэпутата ў сваёй акрузе, ініцыятыўнасці і хуткай рэалі- зацыі справы.

Нельга не сказаць, што і на вытворчым аб’екце ПУП “Сарочына”, які ўзначальвае В.П.Сяргееў, ідэальны парадак. Душа гэтага гаспадарлівага чалавека баліць не толькі за вытворчыя паказчыкі, але і за добраўпарадкаванне. Не так даўно пашырана і абазначана пляцоўка для аўтамабіляў, уся тэрыторыя патанае ў кветках. У той час як на асабістых участках кветкі засыхаюць ад спякоты, на тэрыторыі прадпрыемства яны ва ўсю квітнеюць (на здымку). Рабочыя комплексу даўно з задавальненем прымаюць удзел у памнажэнні прыгажосці.

Парадкам на тэрыторыі быў прыемна ўражаны і старшыня абласнога Савета дэпутатаў А.Я.Ацясаў, які днямі наведаў наш раён.

Такія адносіны дэпутата-кіраўні- ка і яго падначаленых да добраўпарадкавання можна смела ставіць у прыклад іншым арганізацыям і не толькі ў нашым раёне.

В.ПОЛАЗАВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *