Ушачские школьники в военном городке Заслоново

Общество

Скончылася лагерная змена палатачнага ваенна-патрыятычнага лагера, які размяшчаўся на базе вайсковай часці ў ваенным гарадку Заслонава. 25 хлопчыкаў мелі магчымасць на свае вочы пабачыць армейскае жыццё. Спякота, камары, страявая падрыхтоўка – усё гэта садзейнічала фарміраванню і закалцы маральна-валявых якасцей: вытрымкі, стойкасці, асабістай мужнасці, якія спатрэбяцца будучаму салдату і абаронцу. З усімі цяжкасцямі нашы хлопцы спраўляліся дастойна, дадому прывезлі шэсць пісем-падзяк і восем пахвальных грамат ад імя камандавання вайсковай часці, а таксама мноства ўражанняў. Сёння яны з задавальненнем дзеляцца імі.

Уладзіслаў

Якубёнак, 7 «Б» клас, Ушацкая СШ:– Цікавы і незвычайны для мяне лагер. Разам з намі знаходзіліся салдаты тэрміновай службы і з імі было вельмі цікава. Навучыўся збіраць і разбіраць аўтамат АКС-74, карыстацца радыёсувяззю, аказваць першую медыцынскую дапамогу ў палявых умовах. Асабліва ўразіў аўтапарк часці, упершыню пабываў унутры танка. Запомніўся музей ваенных экспанатаў, дзе пабачылі знаходкі розных часоў.

Уладзіслаў Дробыш, 6 «Г» клас, Ушацкая СШ:

– Было цікава ўсё: экскурсіі, рэчка, гульні, быт і ўклад жыцця салдат. Спадабалася жыць у палатках, не напужалі камары і спякотныя ліпеньскія дні. З задавальненнем паеду ў такі лагер яшчэ раз.

Арцём Марозаў, 9 «Б» клас, Ушацкая СШ:

– Вельмі пасябравалі паміж сабой, нягледзячы на ўсе цяжкасці. Спадабаліся спаборніцтвы па футболе, калі я быў абаронцам і наша каманда выйграла ў сапернікаў з Талачына з лікам 5:3.

Аляксей Кажамякін, 10 «В» клас, Ушацкая СШ:

– Спадабалася праводзіць час з салдатамі, якія многаму нас навучылі. Пастаяннае знаходжанне на свежым паветры пайшло на карысць. Усё спрыяла добраму настрою. Мы пасябравалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Хацеў бы яшчэ раз такім чынам правесці свой адпачынак.

Сяргей Дзярыба, 9 «В» клас, Ушацкая СШ

– Асабліва спадабалася, як мы правялі цэлы дзень са свяшчэннікам айцом Уладзімірам. Я не пабаяўся халоднай ключавой вады і акунуўся ў купелі. Наведванне гаючых крыніц, помнікаў “Крыжы”, “Цар-дуба” запомняцца на ўсё жыццё. Уразілі і іншыя экскурсіі, у тым ліку на мемарыяльны комплекс “Вишенки” ў Чашніцкім раёне.

На ранішнюю маршыроўку і зарадку выходзіў з задавальненнем.

Дзмітрый Жогаль, 6 «В» клас, Ушацкая СШ:

– Армейская дысцыпліна ніколькі не напужала. Цікавымі былі сустрэчы з ваеннымі інструктарамі, якія расказвалі пра работу ваенных сувязістаў, разведчыкаў, інжынераў, медыкаў, хімікаў. Аж дух перахоплівала, калі побач узрывалі дымавую шашку.

Аляксандр Клоп, 6 «Г» клас, Ушацкая СШ:

– Вельмі спадабалася ў гэтым незвычайным лагеры. Акрамя ўсіх мерапрыемстваў і экскурсій мы аказалі пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні святога месца “Крыжы”. Уволю фатаграфаваліся каля танкаў і БТР.

Станіслаў Лісічонак, 9 клас, Мосарская СШ:

– Запомніцца ўсё – ад адносін з равеснікамі і салдатамі да сустрэчы са свяшчэннікам. І самае галоўнае – убачыў людзей, дзякуючы якім мы кожны дзень спакойна кладзёмся спаць. Убачыў, як нягледзячы на ўсе цяжкасці салдаты і афіцэры выконваюць свой доўг. Захапляюся іх вытрымкай, паводзі- намі і хачу быць падобным на гэтых людзей. Жадаю ім моцнага здароўя і дабрабыту, ад імя ўсіх удзельнікаў лагера дзякую аргані- затарам за незвычайны адпачынак і добрыя ўражанні.

Запісала выхавацель В.СІДАРЧУК.

:

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *