Особенности очередного учебного

Общество

Падчас “прамой лініі” з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Людмілай Рыгораўнай Карабань тэлефанаванняў не было. Аднак чарговы навучальны год мае некаторыя асаблівасці, пра іх мы і прасілі расказаць Людмілу Рыгораўну.
— Многія, пэўна, ведаюць, што змены сёлета датычацца выкладання двух прадметаў: замежнай і беларускай моў. Паколькі выпускнікам 2011-2012 навучальнага года давядзецца здаваць экзамен па замежнай мове (упершыню), то з гэтага навучальнага года класы, у якіх больш 12 вучняў у групе па замежнай мове, будуць дзяліцца на дзве падгрупы. Гэта зроблена для таго, каб у настаўніка было больш часу для падрыхтоўкі вучняў, у такіх падгрупах заняткі будуць праходзіць, можна сказаць, індывідуальна з кожным, хоць колькасць гадзін і не павялічваецца – дзве ў тыдзень.
Беларуская мова будзе выкладацца па новых правілах арфаграфіі і пунктуацыі. Паколькі вучням давядзецца перавучвацца, памылкі, якія будуць дапушчаны ў сувязі са зменамі правілаў, будуць выпраўляцца, аднак не лічыцца за памылку. Пераходны перыяд зойме тры гады – да 31 жніўня 2013 года.
– Чула, што малазабяспечаным сем’ям будзе выдавацца дапамога на падрыхтоўку вучняў да школы?
– Так, спісы такіх сямей падавалі школы, аднак звяртацца за дапамогай ва ўпраўленне па працы і сацыяльнай дапамозе насельніцтву трэба самім бацькам.
– Колькасць школ захаваецца ў ранейшым складзе?
– Ні адна школа не зачыняецца. Падвоз дзяцей ажыццяўляецца ці школьнымі аўтобусамі, ці рэйсавымі па праязных білетах. Па-ранейшаму бясплатна будуць харчавацца вучні сельскіх школ і з малазабяспечаных сямей.
– Адзіная школьная форма ў нашых школах не ўводзіцца?
– Патрабаванне адно – дзелавы стыль, зменны абутак, спартыўная форма для заняткаў фізічнай культурай.
Гутарыла В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *