Квартира затоплена не в первый раз

Общество

Наталля Генадзьеўна Мізерная аб затапленні сваёй кватэры паведаміла на “гарачую лінюю”, якую праводзіў старшыня райвыканкама. Аднак гэта была не першая інстанцыя, куды звярталася жанчына. Да гэтага ў кватэры ўжо пабывалі спецыялісты “Белдзяржстраха” – ацэньвалі ўрон, складалі акты. Звычайная працэдура ў адносінах заяўніцы, якая, можна сказаць, стала “штатным” кліентам страхавой арганізацыі. У пачатку года ёй ужо выплачвалі ўрон ад затаплення кватэры з-за таго, што працякае дах. Камунгас выдатна ведаў, што неабходны рамонт, больш таго – жыхарам быў дадзены адказ, што да 24 жніўня дах будзе адрамантаваны. Да гэтай даты рамонт сапраўды распачалі, ды не завяршылі. “Нечакана” пайшлі дажджы — і вада без перашкод трапіла не толькі ў кватэру пятага паверха, але і спусцілася на чацвёрты, сапсавала праводку, пакінуўшы жыхароў яшчэ і без электрычнасці.

Размокшыя дзверы і секцыя, сапсаваныя шпалеры, столь, нават скураныя боты – гэта не поўны пералік урону толькі адной кватэры. Навучаная горкім вопытам, Наталля Генадзьеўна страхуе не толькі кватэру, але і маёмасць, частка ўрону ёй, канечне, будзе кампенсавана. Спагнаны ён зноў жа будзе з камунгаса – не першы іск толькі па гэтай кватэры па Ленінскай, 2. А за перыяд з 1 красавіка мінулага года па 31 сакавіка сёлетняга страхавой арганізацыяй было выстаўлена камунгасу 11 іскаў па затапленнях кватэр на суму 2 мільёна 816 тысяч. Страхуе ж жыллё не больш 20 працэнтаў ад агульнай колькасці кватэр. Ёсць жа яшчэ тыя, якім камунгас рамантуе жыллё, і яны адмаўляюцца ад заявы па кампенсацыі ўрону, а таксама жыхары, якія вырашаюць свае праблемы непасрэдна праз камунальную арганізацыю.

За тры мільёны, якія пайшлі на іскі, дах, канечне, не перакрыеш, а альтанку ў двары дома ці арэлі пастаіць можна. Ды і выплата іскаў не вызваляе камунгас ад далейшага рамонту. Двайны расход сродкаў атрымліваецца, якіх так не хапае. Усяго, канечне, не прадбачыш, аднак пазбегнуць празмерных затрат, зрабіўшы своечасовы і якасны рамонт на вядомых аб’ектах, можна.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *