Информация для тех,кто ищет работу!

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 14 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапановы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якому патрэбны загадчык аддзела, загадчык Дубраўскім сельскім клубам і прыбіральшчык гэтай установы. Пажарнага і інспектара чакаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, галоўнага інжынера – у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; “Кублічы” – галоўнага эканаміста і галоўнага бухгалтара; “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома і галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветурача, галоўнага бухгалтара, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, жывёлавода, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, галоўнага эканаміста, электрагазазваршчыка; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, жывёлавода, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, галоўнага інжынера; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача.

Лясгас прапануе вакансіі вальшчыка лесу і лесніка. ПУП “Энэртранс” чакае вадзіцеля аўтамабіля, бухгалтара і цясляра; прыватнае прадпрыемства “Інтэрбовіс” – муляра, выпальвальшчыка драўнянага вугалю, печніка і інжынера-тэхнолага; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *