Олимпиада по финансовой грамотности прошла в Ушачской школе

Общество

Што такое плаваючая працэнтная стаўка і М-банкінг, у чым розніца паміж крэдытнай і дэбетавай плацежнай карткай, як разлічыць даход па аблігацыі – напэўна, далёка не кожны з нас адкажа на гэтыя няпростыя пытанні. А вось удзельнікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, якая праходзіла ў мінулую пятніцу на базе Ушацкай школы, шчоўкалі іх, як арэшкі.

І гэта нядзіўна: для цяперашняй моладзі добра арыентавацца ў сферы эканомікі і фінансаў – прыкмета часу і складнік будучай паспяховасці. У сваю чаргу, у павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва зацікаўлена і дзяржава. Вось чаму Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі краіны шосты год запар праводзяць своеасаблівую праверку ўзроўню фінансавых ведаў у навучэнцаў 10-11 класаў сярэдніх школ. На гэты раз алімпіяда праходзіла пры ўдзеле ААТ “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк” і “Белінвестбанк”.

На тое, каб дакладна рашыць 30 тэставых і выканаць творчае заданне, юнакам і дзяўчатам было адведзена ўсяго 60 хвілін, што патрабавала максімальнай разумовай канцэнтрацыі. У выніку самыя моцныя фінансавыя веды прадэманстравала Аляўціна Конан з Ушацкай школы, другі вынік – у Дмітрыя Троцкага з Глыбачанскай, трэці – у Руслана Крыштопенкі з Вялікадолецкай.

На ўрачыстым закрыцці спаборніцтваў пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад прыгаданых вышэй банкаў краіны, якія ім уручыла супрацоўнік ЦБП №221 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Н.Шук. Гэтыя школьнікі прадставяць наш раён на абласным этапе алімпіяды, якая пройдзе ў Віцебску 15 лістапада.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *