Экспертиза поможет избежать возникновения многих имущественных споров

Закон - один для всех Профилактика и безопасность

Нярэдка паміж блізкімі людзьмі ўзнікаюць спрэчкі наконт атрыманай спадчыны ці аформленай на карысць кагосьці аднаго дароўнай. Маўляў, чалавек пры складанні гэтых дакументаў знаходзіўся ў старэчым узросце, меў праблемы з псіхічным здароўем.

Між тым, выйсце з такой сітуацыі ёсць: да ажыццяўлення здзелкі зрабіць судова-псіхіятрычную экспертызу. Яна дазволіць таму, каму перадаецца маёмасць, зафіксаваць, ці разумее чалавек сутнасць напісанай ім спадчыны ці акта дарэння, ці свядома зрабіў выбар на карысць асобы, ці з’яўляецца яго воля свабоднай. Эксперты-псіхіятры выдадуць кваліфікаванае заключэнне аб псіхічным стане грамадзяніна, якое будзе захоўвацца на працягу 25 гадоў і ў любы момант будзе прадстаўлена па патрабаванні суда.

Па пытанні правядзення псіхіятрычных і комплексных псіхолага-псіхіятрычных экспертыз можна звярнуцца ў сектар судова-псіхіятрычных экспертыз Наваполацкага міжраённага аддзела па адрасе: г.Наваполацк, бальнічны гарадок, кор.7. Тэлефон для кансультацыі: 50-43-63.

Т.АБРАМОВІЧ, начальнік сектара судова-псіхіятрычных экспертыз.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *