Покидая место ДТП, нарушаешь закон

Закон - один для всех

Пакінуць нельга застацца

На жаль, не ўсе аўтамабілісты, стаўшы віноўнікамі аварыі, правільна расстаўляюць прыярытэты і, адпаведна, знак прыпынку ў прыгаданым сказе. Толькі ў Віцебскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года месца ДТЗ, якія забралі жыцці чатырох чалавек і прывялі да траўміравання больш дзесяці, пакінулі 26 вадзіцеляў. Усіх іх адшукалі супрацоўнікі ДАІ.

На нерэгулюемым пешаходным пераходзе ў Оршы вадзіцель легкавога аўтамабіля збіў падлетка і паехаў далей. 16-гадовага юнака даставілі ў абласную клінічную бальніцу. Вызначыць транспартны сродак дапамаглі камеры відэаназірання. За рулём знаходзіўся жыхар Оршы 1967 года нараджэння.

Здараецца, парушальнікі самі вяртаюцца на месца ДТЗ. Так павёў сябе 46-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна. Вечарам ён учыніў наезд на 50-гадовую жанчыну, якая ішла ў спадарожным накірунку па краі праезнай часткі і не была абазначана святлоадбівальным элементам. Ад атрыманых траўм пешаход загінула. Вадзіцель пакінуў месца аварыі, але пасля перадумаў.

Калі Вы ўчынілі наезд на пешахода, неадкладна выклікайце хуткую дапамогу і ДАІ, самастойна акажыце першую дапамогу пацярпеламу, па магчымасці знайдзіце сведкаў і ў іх прысутнасці зафіксуйце месца наезду. Уцекачы ж панясуць адміністрацыйную адказнасць: штраф ад 5 да 25 базавых велічынь ці пазбаўленне права кіравання на тэрмін да 2 гадоў. Згодна з арт. 317 Крымінальнага кодэкса, за ўчыненне аварыі, у якой ёсць загінуўшыя ці пацярпелыя, віноўніку пагражаюць папраўчыя работы да 2 гадоў ці абмежаванне волі да 5 гадоў. Свядома пакінулі чалавека ў небяспецы – арышт да 6 месяцаў ці пазбаўленне волі да 3 гадоў (ч.3 арт. 159 КК).

М.ГАЎРЫЛЮК, часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *