Промышленные предприятия Ушаччины

Общество

Наш раён лічыцца сельскагаспадарчым, бо няма ў ім буйных прамысловых аб’ектаў. Аднак вытворчасць паступова развіваецца, а прадпрыемствы, якія існуюць, задавальняюць патрэбы не толькі нашага рэгіёна, але і выпускаюць канкурэнтаздольную, імпартазамяшчальную прадукцыю.

На сённяшні дзень на Ушаччыне працуе два прадпрыемствы рэспубліканскай формы ўласнасці: каапнарыхтпрам і агароднінасушыльны завод, якія займаюць 66 працэнтаў у агульным аб’ёме вытворчасці. Прамкамбінат, ільнозавод, камбінат бытавога абслугоўвання “важаць” 21 працэнт і адносяцца да раённай камунальнай уласнасці. Філіял “Ушацкі” закрытага акцыянернага таварыства “Віцебскаграпрадукт” не мае ведамаснай падпарадкаванасці і займае 13 працэнтаў у агульнай вазе вытворчасці.

Новыя віды прадукцыі пачалі выпускаць суб’екты малога бізнесу: таварыствы з абмежаванай адказнасцю “Лес” і “Твестуба”, адкрытае акцыянернае таварыства “Ушачы”, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “ПрамБудЛід” .

Выпускаецца прамысловая прадукцыя і ў падсобных гаспадарках “Ушацкай перасоўнай механізаванай калоны 66”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і “Ушацкага лясгаса”. З 2009 года жалезабетонныя вырабы выпускае індывідуальны прадпрымальнік С.К.Мільчанін.

Па выніках работы за пяцігодку мы маем 117,8 працэнта пры заданні 145-150, па спажывецкіх таварах адпаведна 118 і 130-137. Асобна спынюся на дзейнасці асноўных прадпрыемстваў

УШАЦКІ КААПНАРЫХТПРАМ у сярэднім выпускае за год прадукцыі на 4,5-5 мільярдаў рублёў. Асноўны від – хлеб і хлебабулачныя вырабы – прыкладна на 1500 тон. У параўнанні з 2006 годам у 2007-2008 адбылося скарачэнне аб’ёмаў, прычына – змяншэнне колькасці насельніцтва і частковая страта рынкаў збыту за межамі раёна. Каб выправіць сітуацыю, асартымент прадукцыі павялічаны на 20 відаў, а выпуск кандытарскіх вырабаў да 60 тон. На жаль, з-за забароны пастаўкі жывёлы з сельскагаспадарчых арганізацый назіраецца зніжэнне выпуску мясной прадукцыі. На экспарт пастаўляе каапнарыхтпрам чарніцы, за разглядаемы перыяд перапрацавана 62 тоны. Некалькі год вядзецца мадэрнізацыя хлебазавода, у якую ўкладзена 430 мільёнаў уласных сродкаў і 100 — з інавацыйнага фонду Белкаапсаюза.

АГАРОДНІНАСУШЫЛЬНЫ ЗАВОД выпускае безалкагольныя напіткі і мінеральную ваду, у асенні перыяд – павідла і квашаную капусту. Паколькі тавар гэты сезонны, то ў пэўныя перыяды існуюць цяжкасці са збытам. Аб’ёмы вытворчасці скараціліся з 117,9 (2006 год) да 65 працэнтаў у 2009-м у асноўным з-за закрыцця Ульскага цэха, рэканструкцыі крухмальнага цэха пад цэх па розліву напіткаў. Ініцыятарам інвестыцыйнага праекта выступае Белкаапсаюз, рэканструкцыя распачалася ў 2009 годзе – выдзелены 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў, у сёлетнім дадаткова 2 мільярды, і ў кастрычніку рэканструкцыя павінна быць завершана, а прадпрыемству трэба ўсур’ёз задумацца над збытам прадукцыі.

ІЛЬНОЗАВОД выпускае даўгое і кароткае валакно. З-за дрэннай якасці сыравіны, зношанага абсталявання і частых паломак, адключэння завода ад электраэнергіі аб’ёмы прадукцыі застаюцца нізкімі. Толькі ў 2008 годзе даведзенае заданне выканана на 138,1 працэнта.

ПРАМКАМБІНАТ выпускае швейныя і сталярныя вырабы ў сярэднім на 1,2-1,3 мільярда, спецыялізуецца на выпуску спецадзення, аконных і дзвярных блокаў. Камбінат пастаянна пашырае асартымент, а тэмпы росту вытворчасці штогод складалі 6-9 працэнтаў. У 2009 годзе некаторыя рынкі збыту былі страчаны і адбыўся спад, аднак зараз бачна ажыўленне па выпуску сталярных вырабаў, заключаюцца новыя дагаворы.

КАМБІНАТ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ. Асноўны від дзейнасці – у назве прадпрыемства, аднак акрамя гэтага там вырабляюць швейныя і жалезабетонныя вырабы, рытуальныя рэчы. У 2008-2009 гадах камбінат справіўся з даведзеным заданнем і зараз назіраецца рост як па выпуску прамысловай прадукцыі – 126,4 працэнта, так і па спажывецкіх таварах – 138,7. У мінулым годзе атрыманы сертыфікат на рэалізацыю швейных вырабаў праз рознічную сетку, асвоены выпуск коўдраў і падушак, зараз мяркуецца набыць аверлок для выпуску трыкатажных вырабаў. Па выніках пяцігодкі тэмп росту па камбінату складзе не меней 160 працэнтаў.

ФІЛІЯЛ “УШАЦКІ” пачаў працаваць у 2007 годзе і вырабляе бялкова-вітамінныя дабаўкі для прадпрыемстваў, якія падпарадкоўваюцца “Віцебскаграпрадукту”. Яму бязвыплатна былі перададзены памяшканні былога ветсанутыльзавода, на новым прадпрыемстве працаўладкавана 30 чалавек. У 2007 годзе было выраблена 265 тон дабавак, у 2008 – 951, мінулым – 1083 і за восем месяцаў гэтага года – 770. З чэрвеня аб’ёмы скараціліся з-за адсутнасці сыравіны, аднак за пяцігодку тэмпы росту павінны скласці 400 працэнтаў.

Пра эфектыўнасць работы прадпрыемстваў гаворыць такі паказчык, як запасы гатовай прадукцыі. Нікому не патрэбна вытворчасць дзеля занятасці, і губернатарам вобласці А.М. Косінцам устаноўлена заданне, каб іх узровень не перавышаў 70 мільёнаў. Змены ў маркетынгавай палітыцы прадпрыемстваў дазволілі за 2006-2010 гады скараціць іх у 3,5 раза. На 1 верасня запасы складской прадукцыі складалі 86 мільёнаў, распрацаваны графікі іх змяншэння па кожным прадпрыемстве.

Зараз на прадпрыемствах занята 314 чалавек, прадукцыйнасць працы – 17,5 мільёна рублёў на кожнага працуючага, найбольшая ў каапнарыхтпраме і філіяле “Ушацкі”. Выручка за гэты год склала 6,3 мільярда рублёў, чысты прыбытак па названых прадпрыемствах — 427 мільёнаў, калі летась атрымана186 мільёнаў страт. Узровень рэнтабельнасці палепшаны на 4 працэнты.

В.ДЗЯМЕШКА,

намеснік старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *