Съехали в кювет. Два похожих ДТП произошли на дорогах Ушачского района

Происшествия

Сітуацыя на дарогах Ушаччыны напрыканцы мінулага месяца была неспакойнай. Па інфармацыі аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі, вечарам 20 сакавіка аварыя адбылася на 5-м кіламетры аўтадарогі “Ушачы-Бабынічы”, непадалёк ад вёскі Матырына. Жыхарка Мінска 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем “Рэно-Меган”, пры выбары хуткасці руху не ўлічыла дарожныя ўмовы і тэхнічны стан транспартнага сродку, у выніку чаго не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі вадзіцель не пацярпела. А вось яе пасажырцы пашчасціла менш – з закрытым пераломам рабра, страсеннем галаўнога мозгу і іншымі траўмамі яна дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне Ушацкай ЦРБ.

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў суботу, 28 сакавіка, каля 9 гадзін 30 хвілін на 42-м кіламетры аўтадарогі “Полацк- Ушачы”, каля вёскі Лутава Сяльцо. Вадзіцель аўтамабіля “Hyundai” на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і гэтак жа ўрэзаўся ў дрэва. У выніку аварыі 52-гадовы вадзіцель і яго спадарожнік 1981 года нараджэння, што знаходзіўся на заднім пасажырскім сядзенні, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Пасажыр, які быў прышпілены рэменем бяспекі, не пацярпеў.

Па абодвух дарожна-транспартных здарэннях праводзіцца праверка.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *