Многоразовые маски ушачане теперь могут купить не только в аптеке, но и в КБО

Общество

Шматразовыя маскі зараз можна набыць не толькі ў аптэках, а і ў камбінаце бытавога абслугоўвання. Двухслойныя хлопкавыя вырабы вытворчасці ААТ “Полацкбыт” рэалізуюцца па кошце 1 рубель 66 капеек. Як паведамілі нам у КБА, тавар карыстаецца попытам: ужо прададзена каля 200 штук. Як вядома, шматразовыя маскі пасля выкарыстання варта памыць і папрасаваць. Калі ж вы носіце такі сродак аховы напрацягу дня, пажадана кожныя 2-3 гадзіны прагладжваць маску гарачым прасам.

Набыць актуальны тавар можна на першым паверсе будынка. Да слова, днямі змяніўся графік работы бытавікоў: цяпер яны працуюць з аўторка па пятніцу з 9.00 да 17.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *