Уроженец Ушаччины Николай Мелешко один из лучших бойцов 3-го инженерно-аэродромного батальона

Образование и молодежь

У 83-м асобным інжынерна-аэрадромным ордэна Чырвонай зоркі палку, які дыслацыруецца ў горадзе Бабруйску, тэрміновую ваенную службу праходзяць хлопцы розных узростаў. Адны адразу пасля школы, у іншых жа за плячыма сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя, вопыт працы ў розных сферах. Сярод такіх вайскоўцаў ураджэнец г.п.Ушачы Мікалай Мялешка, які нясе службу ў 3-м інжынерна-аэрадромным батальёне.

– Як і многія хлапчукі, у дзяцінстве я марыў стаць вайскоўцам, – прызнаецца ён. – Калі ж пасля заканчэння вучобы ў лепельскім прафесійным ліцэі атрымаў павестку – накіраваўся ў прызыўны пункт са свядомым жаданнем прайсці армейскую школу жыцця.

Спецыфіка палка такая, што вайскоўцы выконваюць задачы ў адрыве ад пункта пастаяннай дыслакацыі. Асноўная дзейнасць батальёна, дзе праходзіць службу Мікалай – абслугоўванне і падтрыманне ўзлётна-пасадачных палос на аэрадромах ваеннай авіяцыі ў баявой гатоўнасці да выканання ўскладзеных задач. За час службы Мікалай пабываў у Барысаве, Бараўцах, Мачулішчах, дзе паказаў выдатныя навыкі ў валоданні тэхнікай, у яе эксплуатацыі, рамонце і абслугоўванні і цяпер з’яўляецца адным з лепшых спецыялістаў батальёна.

– Думаю, што адслужыць у арміі павінен кожны хлопец. Калі, вядома, у яго няма супрацьпаказанняў па стане здароўя, – разважае вайсковец. – Гэта галоўны этап станаўлення мужчыны. Да таго ж, тут вельмі цікава. Шмат прафесійнай практыкі, праца з узбраеннем і ваеннай тэхнікай. Дзе, як не ў арміі, ты атрымаеш доступ да вайсковага эксклюзіву? А яшчэ сярод калег заўсёды знойдуцца аднадумцы, з якімі ты на адной хвалі. Разам і служыць весялей, і задачы выконваць прасцей.

Мікалаю ўласціва пачуццё адказнасці, здольнасць даводзіць пачатую справу да патрэбнага выніку, за што ў паслужным спісе ён мае заахвочванні ад камандавання батальёна і палка. Хлопец з’яўляецца прыкладам для сваіх таварышаў па службе. І нам хочацца выказаць асаблівую падзяку яго маці, Наталлі Пятроўне Мялешка, за годнае выхаванне сына.

Алег ДЗЕРГАУЗ, намеснік камандзіра 3-га інжынерна-аэрадромнага батальёна па ідэалагічнай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *