В связи с закрытием моста в Ушачах меняется расписание некоторых маршрутов

Общество

У сувязі з закрыццём моста ў гарпасёлку з 28 мая змяняюцца расклад руху грамадскага транспарту і некаторыя маршруты. Так, ушацкія аўтобусы на Пуцілкавічы, Касары, Пораўна і Лепель (па пятніцах і панядзелках), якія па-ранейшаму адправяцца ад аўтастанцыі, цяпер будуць хадзіць праз Гуту, без заезду ў Наваселле. У выніку працягласць маршруту пабольшае на 3 км, што на 30 капеек павялічыць кошт білета.

Гэтак жа праз Гуту па суботах і нядзелях будзе хадзіць аўтобус “Полацк – Касары”. А вось “Полацк – Кублічы”, які дагэтуль курсіраваў па пятніцах, суботах і нядзелях, увогуле адмяняецца, пра што жыхары аграгарадка загадзя праінфармаваны.

Аптымізаваны пятнічныя маршруты на Зерчаніцы і Судзілавічы. Цяпер будзе хадзіць адзін аўтобус “Ушачы – Сорзава (праз Зерчаніцы і Старое Сяло)”.

З мэтай недапушчэння падаражання білетаў на грамадскі транспарт па запатрабаваных ва ўшачан рэйсах – на Матырына, Сорзава, Судзілавічы, Кублічы, Лепель (па суботах і нядзелях) – прадугледжана адпраўленне па прывычным маршруце, але ад моста. Як расказала начальнік участка Ушачы філіяла АТП №6 г.Наваполацка Кацярына Аркадзьеўна Марачкіна, спыняцца аўтобусы будуць каля магазіна “Заходні”. Час адпраўлення зменіцца толькі нязначна. Абілечваць пасажыраў будзе вадзіцель – папярэдне ісці на аўтастанцыю патрэбы няма.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *