Не станьте жертвой телефонных мошенников! В последнее время злоумышленники всё чаще пытаются обмануть держателей карточек, представляясь сотрудниками банка

Общество

“Добры дзень! Вам тэлефануе спецыяліст банка. З вашай карткі спрабавалі зняць грошы, але мы заблакіравалі аперацыю як падазроную. Нам трэба ўдакладніць вашы персанальныя даныя”. Такія званкі апошнім часам нярэдка паступаюць беларусам, але гэта не супрацоўнікі банка, а зламыснікі, якія сталі масава прымяняць так званы “вішынг” (тэлефоннае махлярства).

Злодзеі выпытваюць інфармацыю пра пашпартныя даныя, дзявочае прозвішча маці, нумар банкаўскай карткі і іншае. Часам яны ўжо ведаюць частку даных пра ахвяру, што дазваляе “іграць ролю” больш праўдападобна.

“Такія званкі на мінулым тыдні актыўна паступалі і ўшачанам, якія з’яўляюцца нашымі кліентамі, – адзначае начальнік аддзела рознічнага продажу цэнтра банкаўскіх паслуг №237 “Белаграпрамбанка” Мікалай Пятровіч Ганчаронак. – Таму ў чарговы раз нагадваем, што нельга перадаваць трэцім асобам (кім бы яны вам ні прадставіліся) звесткі аб рэквізітах банкаўскай карткі, логінах, паролях, сеансавых ключах да інтэрнэт-банкінга і мабільных дадаткаў. Не пераходзьце па падазроных спасылках з смс-паведамленняў. Калі зламыснікам удалося атрымаць рэквізіты вашай карткі, трэба заблакіраваць яе з дапамогай званка ў кругласутачную службу сэрвіса кліентаў ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” (+37517 299-25-25) або самастойна ў інтэрнэт-банкінгу. Калі ёсць сумненні, што тэлефануе прадстаўнік банка, пакладзіце трубку, перазваніце самі на нумар “136” і ўдакладніце інфармацыю (калі вы кліент іншага банка, то нумар ёсць на сайце і на вашай картцы). Будзьце ўважлівымі, вярнуць выкрадзеныя такім чынам грошы надзвычай складана!”

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *