Маку не место на ваших грядках!

Профилактика и безопасность

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працягваюць работу па выяўленні забароненых пасеваў і заклікаюць грамадзян абследаваць свае ўчасткі на прадмет наяўнасці на іх маку, канопляў.

Калі ёсць – знішчайце! Тым самым вы абароніце сябе ад прававых наступстваў і не прыцягнеце ўвагу нарказалежных, якія могуць здзейсніць і маёмасныя злачынствы на вашай тэрыторыі.

Сёлета праваахоўнікамі краіны выяўлена звыш 1,5 тысячы нарказлачынстваў. Нагадаю, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за захоўванне наркатычных сродкаў прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да 5 гадоў, а за іх збыт – да 12. Акрамя гэтага існуе адміністрацыйная адказнасць за пасеў ці вырошчванне без мэты збыту раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі, што прадугледжвае накладанне штрафу да 20 базавых велічынь.

Калі вам вядома, дзе растуць мак ці каноплі (у лясах, на абочынах, у агародах), або ёсць інфармацыя пра асоб, якія ўжываюць ці рэалізуюць наркотыкі, паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі па нумары 102.

М.БАРАТЫНСКІ, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *