Спасатели проводят профилактическую работу и в выходные дни

Профилактика и безопасность

Статыстыка новага года няўмольная: за 5 дзён 2021-га ў рэспубліцы адбылося ўжо 97 пажараў, на якіх абарвалася жыццё 19 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост назіраецца як па колькасці здарэнняў, так і па гібелі людзей. Рызыка ўзнікнення пажараў традыцыйна ўзрастае падчас вялікіх святочных выхадных, калі грамадзяне расслабляюцца і забываюць пра элементарныя правілы бяспекі. Таму ў першыя дні студзеня выратавальнікі вобласці перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы, пад кантроль узяты грамадзяне з так званых груп рызыкі.

На шчасце, у нашым раёне з пачатку года пажараў не зарэгістравана, але прафілактычная работа таксама праводзілася вельмі актыўна. Рэйдавыя групы з прадстаўнікоў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікаў міліцыі, сацыяльнай службы, сельвыканкамаў наведвалі і абследавалі домаўладанні грамадзян на тэрыторыі практычна ўсіх сельсаветаў. У зоне асаблівай увагі былі адзінокапражываючыя грамадзяне, інваліды, сем’і, што выхоўваюць дзяцей, а таксама людзі, якія злоўжываюць спіртным – большасць сёлетніх ахвяр агню на момант трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане. Акрамя неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, у рэйтынг асноўных прычын узгаранняў трапіла парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і пры выкарыстанні электрычных прыбораў. У кожным доме члены груп нагадалі правілы бяспечных паводзін, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Прафілактычная работа працягваецца і ў гэтыя выхадныя, але сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, толькі калі самі людзі зразумеюць, што агонь не даруе нядбайнасці і ігнаравання правіл пажарнай бяспекі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *