Полина Шендель

Общество

Паліну Шэндзель у дзіцячай бібліятэцы заўважылі адразу пасля таго, як яна стала вучыцца ва Ушацкай школе пасля закрыцця Матырынскай.
У нас даволі часта сярод дзяцей праводзяцца конкурсы малюнкаў на самыя розныя тэмы. Паліна заўсёды прымае ў іх удзел і заўсёды – пераможца. Ніхто так прыгожа і своеасабліва не малюе, а маляваць яна пачала дзесьці з сямі год. I гэта пры тым, што асновы малявання дзяўчынка ўзяла толькі на ўроках. Заставацца для заняткаў у гуртках ці ў школе мастацтваў няма магчымасці: трэба ехаць на школьным аўтобусе дадому.
Малюе Паліна як алоўкамі, так і акварэльнымі фарбамі. Любімай тэмай з’ўляецца прырода. I невыпадкова, бо на гэта яе натхняе прыгажосць ваколіц яе роднай вёскі Салонец. Стаць прафесійнай мастачкай Паліна пакуль што не марыць, а вельмі хочацца, каб яе талент развіваўся і радаваў людзей. А што гэта талент, бачна адразу. Дарэчы, невялікая выстава яе малюнкаў зараз размешчана ў дзіцячай бібліятэцы (на здымку).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *