Всемирная неделя качества

Общество

Вось ужо 20 гадоў, як ва ўсіх краінах 11 лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, а з сярэдзіны 90-х гадоў і Еўрапейскі тыдзень якасці. Менавіта ў гэты дзень адбылася сустрэча дырэктара Полацкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі В.В.Палідаўца і супрацоўнікаў цэнтра з кіраўнікамі нашых прадпрыемстваў. Валерый Васільевіч расказаў пра перамены, якія адбываюцца ў галіне стандартызацыі, пра магчымасці выхаду са сваёй прадукцыяй на экспарт і, канечне, заклікаў да супрацоўні

– Павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі – асноўны накірунак эканамічнай палітыкі нашай краіны, у якой 2010 год невыпадкова аб’яўлены Годам якасці. З 1998 года рэалізуецца Дзяржаўная праграма “Якасць”. Прадпрыемствамі асвойваюцца новыя віды прадукцыі, укараняюцца перадавыя тэхналогіі, паляпшаецца ўпакоўка і дызайн, каб выходзіць на рынкі блізкага і далёкага замежжа. І ў Год якасці прамысловасць дэманструе інтэнсіўную работу ў інавацыйнай сферы: сёлета зарэгістравана ў 1,6 раза больш новай прадукцыі, чым за аналагічны перыяд 2009 года.

З верасня 2010 года ўведзены новы парадак дзяржаўнай рэгістрацыі тэхнічных умоў на прадукцыю – па заяўленчым прынцыпе. Адменена праверка тэхнічных умоў на адпаведнасць абавязковым патрабаванням стандартаў і заканадаўства, якая папярэднічала рэгістрацыі, а яна ў сваю чаргу праводзіцца толькі з мэтай іх уліку.

Стымулюючы выпуск новай прадукцыі, Дзяржстандартам у 2009 годзе ў конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” уведзена намінацыя “Навінка года”. Такі статус ужо маюць 35 найменняў прадукцыі.

Прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары з натуральнай сыравіны, маюць права маркіраваць іх знакам «Натуральны прадукт”. Спажывец ведае, што за гэтым знакам адсутнасць штучных харчовых дабавак, метадаў геннай інжынерыі. І на сённяшні час “зялёная кропка” наносіцца на 411 найменняў беларускай прадукцыі, якая выпускаецца 66 прадпрыемствамі. На разглядзе камісіі знаходзіцца яшчэ 12 заявак.

У рэспубліцы акрэдытавана 3290 лабараторый, якія аснашчаны сучаснымі прыборамі і адпавядаюць сусветным стандартам. Дзяржстандартам заключаны дагаворы з органамі па сертыфікацыі Еўрасаюза, што дазваляе рыхтаваць беларускія тавары на міжнародны рынак танней і за кароткі час. Ужо 3125 відаў беларускай прадукцыі маркіруюцца знакам СЕ і гэта значыць, што прадукцыя адпавядае ўсім патрабаванням заканадаўства ЕС. Шэраг лабараторый акрэдытаваны ў сістэме сертыфікацыі Расіі, Германіі, Славакіі і іншых краін. Акрамя гэтага айчынныя вытворцы маюць магчымасць атрымліваць адначасова сертыфікаты адпаведнасці на некаторыя групы прадукцыі па выніках адных іспытаў і ў нацыянальнай сістэме сертыфікацыі, і ў межах Мытнага і Еўрапейскага саюзаў. Упершыню сертыфікаты па гэтай схеме былі выдадзены на печы мікрахвалевыя “Мідэа-Гарызонт”.

Дзяржстандарт ставіць мэтай атрыманне паўнапраўнага членства ў Міжнароднай арганізацыі па супрацоўніцтве ў галіне акрэдытацыі лабараторый і далучэнні да Еўрапейскай арганізацыі па акрэдытацыі.

В.КАРАЛЕНКА.

Пасля размовы супрацоўнікі цэнтра пазнаёміліся з умовамі працы і абсталяваннем нашых прадпрыемстваў. Прыемна, што палачане нядрэнна ведалі ўшацкую прадукцыю, у прыватнасці, пры вялікім выбары купляюць толькі наш хлеб, прапанавалі прадпрыемству папрацаваць над тым, каб атрымаць знак “Натуральны прадукт”. Паведамілі і аб тым, што зараз можна лёгка ўкараняць уласныя рэцэпты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *