Каникулы детей прошли с пользой благодаря интересным мероприятиям работников МЧС

Общество

Свае сустрэчы з дзецьмі работнікі МНС заўсёды стараюцца праводзіць у цікавай гульнявой форме. Не сталі выключэннем на мінулым тыдні і мерапрыемствы ў лагерах Ушацкай школы і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Як дзейнічаць пры пажары, паводзіць сябе на вадаёмах, падчас навальніцы ці калі згубіліся ў горадзе – гэта і многае іншае даступна расказалі выратавальнікі. Яшчэ больш запамінальнай стала для дзяцей экскурсія ў пажарную аварыйна-выратавальную часць. Супрацоўнікі МНС прадэманстравалі магчымасці пажарнай тэхнікі і ўзбраення. Кожны змог прымерыць баявое абмундзіраванне, уявіць сябе пажарным і патушыць умоўнае ўзгаранне. Школьнікі атрымалі не толькі добрыя эмоцыі і карысныя веды, а і падарункі ад МНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *