Новые успехи ушачской Венеры

Общество

Напрыканцы кастрычніка ў Віцебску прайшоў абласны этап чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях “Эрудыт-2010”. У фестывалі, які складаўся з “Брэйн-рынгу”, “Красвордзінгу” і “Сваёй гульні”, прымала ўдзел больш за 30 каманд. Маладым знаўцам прадстаяла адказаць на вялікую колькасць разнастайных па тэме і складанасці пытанняў, прадэманстраваць розум, хуткасць рэакцыі і кемлівасць.

Наш раён на спаборніцтвах прадстаўляла каманда юніёраў “Венера” з Ушацкай сярэдняй школы, якая перамагла ў раённым этапе конкурсу. Шасцёра дзесяцікласні- каў – а гэта Алег Касцюковіч, Святаслаў Іваноў, Мікіта Белавусаў, Андрэй Кандзякоў, Вольга Северына і Вікторыя Волах – паказалі на чэмпіянаце высокія вынікі. Так, у гульні “Красвордзінг” каманда “Венера” стала віцэ-чэмпіёнам. Віншуем! А вось у “Сваёй гульні” нашай камандзе не хапіла зусім крышачку для таго, каб увайсці ў пяцёрку лепшых сярод 37 каманд-удзельніц турніру. Ёсць да чаго імкнуцца далей, а значыць новыя перамогі яшчэ наперадзе!

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *