Пресс-конференция с губернатором области

Общество

У сераду ў журналістаў Віцебшчыны была магчымасць задаць любыя пытанні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Мікалаевічу Косінцу. Прэс-канферэнцыя працягвалася больш трох гадзін, падчас якіх кіраўнік вобласці расказаў як  пра зробленае, так і пра далейшыя  перспектывы нашай вобласці.

Трэба заўважыць, што губернатар наогул заўсёды адкрыты для журналістаў, даволі часта праводзіць прэс-канферэнцыіі, заўсёды паражае сваёй дасведчанасцю  ў  розных галінах, выдатным веданнем жыцця рэгіёнаў Віцебшчыны. У наступных нумарах мы больш падрабязна спынімся на адказах, якія, бясспрэчна, будуць цікавыя ўсім катэгорыям нашых чытачоў. Сёння ж парадуем ушачан адказам, якія датычацца канкрэтна нас. “Што, на вашу думку, трэба зрабіць, каб спыніць адток людзей з такіх невялікіх раёнаў, як Ушацкі і Расонскі. Што дакладна з 20 праграм, якія распрацаваны на наступную пяцігодку, датычацца Ушаччыны”, – так гучала пытанне, адказ на якое Аляксандр Мікалаевіч часткова даваў і падчас папярэдніх адказаў.

Вырашэнне гэтай сур’ёзнай праблемы Аляксандр Мікалаевіч  бачыць у двух напрамках. Па-першае,  павінны быць створаны працоўныя месцы, а людзі павінны мець заробкі на ўзроўні тысячы долараў. Таму ў рэгіёнах, а дакладней – Ушацкім, Расонскім раёнах, за пяцігодку плануецца адкрыццё пяці новых вытворчасцей. У шэрагу прыярытэтных вытворчасцей у нашай зоне Аляксандр Мікалаевіч назваў перапрацоўку дароў лесу, драўніны, бутэлізацыю вады, у тым ліку і прэснай, а таксама здабычу і перапрацоўку рыбы. Будзе працягвацца рэфармаванне аграпрамысловага комплексу, узбуйненне гаспадарак, павышэнне контурнасці палёў і праца на энергаёмістай тэхнікі. Па-другое, якасць жыцця не павінна саступаць гарадскім умовам. “Калі я ўпершыню наведаў Расоны, падалося, што трапіў у 80-тыя. Зараз там вядзецца будаўніцтва дамоў, у належны выгляд прыведзены многія аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння. Дарэчы, я не звязваю развіццё гарадоў з правядзеннем нейкіх свят, тых жа “Дажынак”. Раёны павінны развівацца планамерна і паступова на працягу ўсёй пяцігодкі.  Ушацкі раён унікальны па сваёй вадзе, да вас з даўніх часоў ездзілі лячыцца, таму будзе развівацца санаторна-курортная зона. Ва Ушачы пабудуем фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам – вашы дзеці нічым не горшыя за астатніх”.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *