5 декабря — День юриста

Общество

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць юрысты. Людзі, якія сочаць за правапарадкам, строгім захаваннем законаў, дапамагаюць нам лепш разбірацца ў іх. Наколькі яны патрэбны, сведчаць пастаянныя звароты ўшачан за кансультацыямі падчас прыёмных дзён спецыялістаў, “прамых ліній” і канечне, у “грамадскую прыёмную”, якая створана пры райвыканкаме для аказання бясплатных кансультацый маламаёмным катэгорыям грамадзян.

А грошы абясцэньваюцца

З такім пытаннем звярнуўся падчас “прамой лініі” ў суд Ушацкага раёна да суддзі Мікалая Яўгенавіча Кастагрызава М.Жогаль. Яму ўжо неаднаразова адказвалі, што паколькі ў ААТ “Вечалле”, на якім працаваў грамадзянін, пакуль няма грошай, то давядзецца пачакаць. У судзе заяўнік цікавіўся, як павінны рабіцца выплаты заработнай платы, калі яна паступае са спазненнем.

Мікалай Яўгенавіч паўтарыў, што створана ліквідацыйная камісія, аб’екты будаўніцтва, вытворчыя будынкі ААТ “Вечалле” выстаўлены на продаж і па меры паступлення сродкаў яны пойдуць на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце. А таксама растлумачыў, што паколькі выплачваецца яна несвоечасова, то па рашэнні суда належаць выплаце і працэнты ад сумы зарплаты. Памер працэнтаў вызначаецца стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка на дзень выканання грашовага абавязку (выплаты зарплаты).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *