ГАИ проведёт с 1 по 7 ноября профилактическую акцию «Безопасные каникулы»

Профилактика и безопасность

Гэты тыдзень дзяржаўтаінспекцыя правядзе пад эгідай “Бяспечныя канікулы”. У рамках прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ з 1 па 7 лістапада актыўна праводзяць заняткі з дзецьмі на свежым паветры ў школьных лагерах, расказваючы аб правілах паводзін на дарозе.

Нярэдка дзеці перабягаюць дарогу па-за пешаходным пераходам, нечакана выходзяць з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю. Паважаныя бацькі, звярніце на гэта ўвагу і паказвайце дзецям прыклад, як трэба рабіць.

У канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, таму пад асаблівым кантролем зараз вадзіцелі з такімі пасажырамі. Нагадаю, што за парушэнне правіл перавозкі дзяцей прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 4 базавых велічынь. Дарэчы, сёлета на Ушаччыне выяўлена ўжо 163 такіх парушальнікі.

М.ГАЎРЫЛЮК,
начальнік аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *