Маленькому ушачанину Кириллу Ярмошу очень нужна наша помощь

Общество

Маленькі ўшачанін Кірыл Ярмош з’явіўся на свет 1 снежня 2020-га, хутка ў яго першы дзень нараджэння, але ён яшчэ ні разу не быў дома… З першых дзён жыцця ў хлопчыка выявілі паталогію – “сіндром кароткай кішкі”, па-іншаму – парок развіцця кішэчніка, які патрабуе працяглага лячэння і пастаяннага назірання ўрачоў. Разам з мамай Юліяй Аляксандраўнай увесь гэты час малыш змагаўся з сур’ёзным захворваннем ва ўстановах аховы здароўя нашай краіны – РНПЦ “Маці і дзіця”, дзіцячай хірургіі, Мінскай гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы і гарадской інфекцыйнай, Віцебскім абласным дзіцячым клінічным цэнтры. А ў цяперашні час хлопчык знаходзіцца на абследаванні ў дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы імя Філатава ў Маскве. На цяперашнім этапе яму патрэбна складаная аперацыя, зрабіць якую бяруцца маскоўскія ўрачы. Але кошт яе немалы – 1259850 расійскіх рублёў. Зразумела, што такая сума для маладой сям’і непад’ёмная.

Тата малыша Аляксей Анатольевіч Ярмош працуе вадзіцелем у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы, і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях увесь гэты час усяляк падтрымлівалі калегу, а зараз ініцыіравалі збор грашовых сродкаў сярод супрацоўнікаў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама ва Ушацкім раёне.

Дапамагчы Кірылу і яго бацькам зрабіць крок да выздараўлення, адчуць радасць жыцця (малыш – першынец у сям’і) можа кожны, ахвяраваўшы абсалютна любую суму. Для гэтага адкрыты спецыяльны дабрачыны рахунак у цэнтры банкаўскіх паслуг №221 ААТ “АСБ Беларусбанк” на імя Ярмоша Аляксея Анатольевіча: BY75AKBB31340000009960070000. Ажыццявіць плацеж можна і праз сістэму АРІП, прайшоўшы па схеме: “банкаўскія і фінансавыя паслугі – Беларусбанк – папаўненне рахунка (або папаўненне па IBAN). Пры неабходнасці ўвядзення трох апошніх лічбаў нумара пашпарта ўказвайце – 540.

Спадзяёмся, што многія нашы землякі не застануцца раўнадушнымі і адгукнуцца.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *