Ушачские спасатели в рамках акции «Не прожигай свою жизнь!» провели игру «No Smoking Quiz» среди учеников

Профилактика и безопасность

Штогод большасць загінуўшых людзей на пажары становіцца ахвярамі агню менавіта з-за непатушанай цыгарэты, бо неасцярожнасць пры курэнні адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей на пажарах.

У мэтах прыцягнення ўвагі насельніцтва да гэтай праблемы праходзіць акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!».

У рамках правядзення другога этапу акцыі Ушацкія ратавальнікі правялі інтэлектуальную QUIZ-гульню «No Smoking Quiz» з вучнямі старэйшых класаў ДУА «Глыбачанскай школы».

У рамках гульні спаборнічалі вучні 10 і 11 класаў, якія падзяліліся на каманды хлопцаў і дзяўчынак. Каманды паспаборнічалі ў ведах бяспекі, сацыяльнай рэкламы МНС. Конкурс «Знакамітасці з сакрэтам», выклікаў столькі энтузіязму і версій, што складана было падабраць правільны адказ, аднак абедзве каманды справіліся з заданнямі. Няпростым, па словах удзельнікаў, апынуўся конкурс «Цікавыя факты», у якім хлопцы таксама адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.

Як і ў любой гульні вызначыўся пераможца. Дзяўчынкі вырваліся наперад са значным адрывам ад сваіх супернікаў. Ратавальнікі ўшаноўвалі пераможцаў памятнымі прызамі, але і астатнія ўдзельнікі гульні не засталіся без памятных падарункаў ад МНС. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі ад ратавальнікаў наглядна-выяўленчую прадукцыю
з важнымі правіламі бяспекі.

Источник: vitebsk.mchs.gov.by.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *