Ушачанка Юлия Белоусова делится мнением о изменениях в Конституции и предстоящем референдуме

Навстречу референдуму

Юлія Віктараўна Белавусава, галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ:

– Пытанне ўнясення змяненняў у Канстытуцыю з’яўляецца вельмі своечасовым і заканамерным. Бо жыццё не стаіць на месцы, дынамічна развіваецца, назіраюцца змены ў розных сферах: палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай. Звярнула ўвагу на тое, што плануецца замацаваць за бацькамi абавязак прывiваць дзецям культуру, павагу да законаў, гiстарычных традыцый краiны. Але i дзяржава абавязуецца садзейнiчаць усебаковаму развiццю моладзi, ствараць умовы для рэалiзацыi яе патэнцыялу. Гэта значыць, што ў названым накірунку трэба працаваць не толькi прадстаўнiкам сферы адукацыi, грамадскім арганізацыям, але і сем’ям. Зразумела, што без маладых патрыётаў немагчыма далейшае развiццё нашай дзяржавы.

Не менш істотная падтрымка сем’яў з дзецьмі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На навагоднія святы без увагі не застаецца ніводнае дзіця. Дарэчы, якраз цяпер праходзіць дабрачынная акцыя БРСМ “Цуды на Каляды”.

Для насельніцтва нашай краіны, у тым ліку моладзі, удзел у рэферэндуме – гэта не проста грамадзянскі абавязак, а, у першую чаргу, магчымасць выказаць сваё меркаванне і прыняць удзел у лёсе сваёй краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *