Представитель военно-патриотического клуба «Поиск» Игорь Хмельков о важности изменений в Конституции для молодёжи

Навстречу референдуму

Ігар Аляксандравіч Хмялькоў, намеснік старшыні Віцебскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання ваенна-патрыятычнага клуба “Пошук”:

– Лічу вельмі правільным дапаўненне ў Канстытуцыю нашай краіны аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, у артыкуле 54 праекта якой напісана, што “Праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Даўно наспеў час, а мабыць трэба было зрабіць гэта раней, паколькі далёка не ўсе прадстаўнікі маладога пакалення ведаюць і даюць правільную ацэнку подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы на добраахвотных пачатках на працягу дзесяцігоддзяў вядзём пошукавую работу, супрацоўнічаем з самымі рознымі арганізацыямі, у тым ліку, вашага раёна, а вось водгукі даводзіцца чуць розныя. І нават такія – “Не наша справа”, “Не ў нашай кампетэнцыі”. А справа гэта агульная. Канечне, большасць беларусаў ведаюць, памятаюць сваю гісторыю і захоўваюць яе.

Прывяду прыклад, блізкі ўшачанам. Адзін з дамоў у вёсцы Багародзіцкае Полацкага раёна, дзе размяшчаўся штаб брыгады імя Чапаева Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, выкупіў прыватнік, бізнесмен Ігар Зотаў. Нават пасля зробленага рамонту захаваў не толькі мемарыяльную дошку, што была ўстаноўлена ў сямідзесятых гадах, але і зрабіў невялікі музей штаба – з абстаноўкай, рэчамі таго часу.

Наш ваенна-патрыятычны клуб “Пошук” імкнецца ўвекавечыць памяць не толькі герояў-франтавікоў Вялікай Айчыннай, а і мірных жыхароў, воінаў-афганцаў. Устаноўлена нямала дошак, помнікаў, як, дарэчы, у гэтым плане многа робіцца і ва Ушацкім раёне. А вось у вёсцы Янова магла б з’явіцца шыльда аб тым, што там адбылася сустрэча паважанай усімі асобы Пятра Міронавіча Машэрава з камандзірам групы “Няўлоўныя” Пруднікавым. Я сустракаў такія звесткі, аднак інфармацыя пакуль нічым не пацверджана. Тэлефанаваў у ваш музей, а праз газету хацелася б звярнуцца да жыхароў. Мабыць хто-небудзь з ветэранаў ці старажылаў нешта ведае ці чуў. Будзем рады любой інфармацыі. І давайце супрацоўнічаць – дзеля захавання нашай агульнай гістарычнай памяці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *