Хроника происшествий в Ушачском районе

Общество

Па матэрыялах РАУС, за мінулы тыдзень у аддзяленне міліцыі Ушацкага раёна паступіла 36 тэлефанаванняў. Узбуджана тры крымінальныя справы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 25 чалавек, 10 – за дробнае хуліганства, 9 – за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах (4 з 9 – непаўналетнія). Складзена тры пратаколы за дробны крадзеж.

Па лініі дзейнасці ДАІ складзена 39 пратаколаў.

ВАРТАЎНІК-УГОНШЧЫК

Жыхар г.п.Ушачы, які працаваў вартаўніком на адной з дарожных арганізацый, у адзін з вечароў па ўласнай ініцыятыве “перакваліфікаваўся”… ва ўгоншчыка. Будучы нецвярозым, з ахоўваемай ім тэрыторыі ўчыніў угон службовай машыны і пракаціўся на ёй па гарпасёлку. Машыну без тэхнічных пашкоджанняў вярнулі на месца, а на аўтамабіліста-аматара завялі крымінальную справу.

НЯЎДАЛАЕ ПАЛЯВАННЕ

Жыхар вёскі Чарапоўшчына падчас незаконнага палявання каля падкормачнай пляцоўкі ў лясным масіве побач з вёскай Пушча быў затрыманы работнікамі ДЛГУ “Ушацкі лясгас”. На пытанні работнікаў лесу грамадзянін вырашыў адказаць… нацэленай на іх паляўнічай зброяй. За пагрозу прымянення насілля мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ВЕРНЫ ТРАДЫЦЫЯМ

Жыхар вёскі Ціханяты ў гэтым годзе ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Але не зрабіў для сябе ніякіх вывадаў. Невядома, колькі б працягваліся “нецвярозыя” паездкі мужчыны на скутэры, калі б ён не быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Заведзена крымінальная справа.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *