Ушачанин Владимир Молотковец о предстоящем референдуме: «Нужно ещё большее внимание уделять патриотическому воспитанию»

Навстречу референдуму

Уладзімір Мікалаевіч МАЛАТКАВЕЦ, пенсіянер, ветэран працы:

– У мяне, як у чалавека, дзяцінства якога было апалена вайной, асаблівы водгук выклікала новаўвядзенне артыкула 54, дзе адзначана, што “праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Лічу гэта вельмі актуальным. Зараз нам як ніколі важна ўтрымаць нашу моладзь на правільных пазіцыях, уберагчы яе ад тлятворнага ўплыву капіталістычных каштоўнасцяў, процістаяць спробам “перапісаць” гісторыю. А таму я ўпэўнены, што трэба яшчэ большую ўвагу надаваць патрыятычнаму выхаванню. Сутыкаўся з фактамі, калі некаторыя вучні нават не могуць назваць даты пачатку і канца Вялікай Айчыннай вайны – для мяне гэта вельмі абуральна. Лічу правільным, што з бягучага навучальнага года ў школах з’явіліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, але мяркую, што трэба быць больш патрабавальнымі да іх кандыдатур ды і ўвогуле неабходна, каб нашых дзяцей вучылі педагогі з правільнай пазіцыяй, якія самі шчыра вераць у тое, пра што расказваюць”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *