Ушацкі агароднінасушыльны


Прадукцыю Ушацкага агароднінасушыльнага завода добра ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі.

Асноўным накірункам работы прадпрыемства з’яўляецца вытворчасць спажывецкіх тавараў, у прыватнасці, выпуск безалкагольных напіткаў і мінеральнай вады “Вечалле”. За 12 месяцаў выпушчана прадукцыі на суму 774 мільёны рублёў, што ніжэй узроўню мінулага года. Невыкананне ў апошні час гэтага і іншых прагнозных паказчыкаў у першую чаргу абумоўлена тым, што на працягу 55-ці гадоў на заводзе не праводзілася рэканструкцыя і знос абсталявання склаў больш 95 працэнтаў. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб уключэнні Ушацкага агароднінасушыльнага завода ў інвестыцыйны праект на 2008-2010 гады і правядзенні рэканструкцыі ўсіх плошчаў. У 2008 годзе быў распрацаваны бізнес-план, падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на пераабсталяванне крухмальнага цэху пад вытворчасць безалкагольных напіткаў і мінеральнай вады “Вечалле”. У жніўні 2009 года на прадпрыемстве пачаліся рамонтныя работы.

Акрамя гэтага Віцебскім аблвыканкамам была выдзелена безспрацэнтная пазыка ў суме 160 мільёнаў рублёў на набыццё свідравін мінеральнай вады, якія раней належалі закрытаму акцыянернаму таварыству “Вечалле”. Белкаапсаюзам выдзелена з інвестыцыйнага фонду 1120 мільёнаў рублёў, з якіх аплачаны работы і зроблена перадаплата за абсталяванне камплектнай лініі.

На сённяшні дзень будаўніча-рамонтныя работы на заводзе працягваюцца. З уводам у 2010 годзе новай, сучаснай і адпавядаючай усім патрабаванням лініі павялічыцца аб’ём выпускаемай прадукцыі і межы яе рэалізацыі, што дазволіць выканаць усе прагнозныя паказчыкі. ПУП “Ушацкі агароднінасушыльны завод” атрымала сертыфікат на вытворчасць безалкагольных напіткаў і мінеральнай вады “Вечалле” для далейшай рэалізацыі за межы Рэспублікі Беларусь. Пасля правядзення рэканструкцыі завод выйдзе на новы якасны ўзровень, тады не выключана будзе магчымасць на атрыманне і міжнароднага сертыфікату.

А.РУСАК,

дырэктар агародніна-сушыльнага завода.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *